29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі запісалі моцнае відэа ў падтрымку Вольгі Хіжынковай

4
Беларускі запісалі моцнае відэа ў падтрымку Вольгі Хіжынковай

Прыгажосць пераможа.

Жанчыны запісалі магутнае відэа, каб падтрымаць «Міс Беларусь» Вольгу Хіжынкову, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

Прыгажосць прыгажосцю і будзе

І ў турме, і ў тле аўтазаку,

Бо дабро будуць помніць людзі

І ў бяссіллі крычаць будуць кАты.

Адчуваюць каты дабрыню,

І сабакі ўсё будуць помніць,

Аддаеш сваю цеплыню

Ты галодным і безабаронным.

Разам з намі прайшла катаванні,

Разам з намі труцілася газам,

Усе чакаюць на волю вяртанне,

Ведай Вольга: з табою мы разам!

Ты прынесла ўсім белыя кветкі,

Сваю радасць дарыла ты людзям,

Ты як новага часу прыкмета,

Мы ў змаганні заўжды разам будзем!

Перамогу сустрэнем мы разам,

З морам кветак і радасці ціхай,

Пра прыгоды ўспомнім мы часам

І забудзем пра турмы і ліха.

Будзем жыць мы ў вольнай краіне,

За якую вядзецца змаганне,

Вораг злосны ўсе ж такі згіне,

Мы сустрэнем свабоднае ранне!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках