23 красавiка 2024, aўторак, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўніцтва «Паўночнага струменю - 2»: ЗША выступілі з цвёрдай заявай

10
Будаўніцтва «Паўночнага струменю - 2»: ЗША выступілі з цвёрдай заявай

Вашынгтон заклікаў да мараторыя на будаўніцтва трубаправода.

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Берліне заклікае Нямеччыну спыніць будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень - 2». Пра гэта гаворыцца ў паведамленні выдання DPA.

«Цяпер настаў час для Нямеччыны і ЕЗ заклікаць да мараторыя на будаўніцтва трубаправода», - сказала часова павераная ў справах амбасады ЗША ў Берліне Робін Куінвіл.

«Гэта стане выразным сігналам аб тым, што Еўропа больш не прымае зламысных паводзін Расеі», - дадала яна.

Дыпламатка дадала, што трубаправод з'яўляецца не проста эканамічным праектам, а палітычным інструментам Крамля, каб абыйсці Украіну і падзяліць Еўропу.

Будаўніцтва трубаправода ў Балтыйскім моры было спыненае ў канцы мінулага года праз пагрозу санкцый ЗША, хоць Расея паабяцала прадоўжыць будаўніцтва сама.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках