23 красавiка 2024, aўторак, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі чатыры чыннікі, якія падаўжаюць жыццё на 10 гадоў

3
Навукоўцы назвалі чатыры чыннікі, якія падаўжаюць жыццё на 10 гадоў

Спецыялісты далі важныя рэкамендацыі.

Павялічыць працягласць жыцця на дзесяць гадоў могуць чатыры звычкі, паведамляе Express (пераклад - ria.ru) са спасылкай на шэраг даследаванняў амэрыканскіх навукоўцаў.

Сярод іншага аўтары матэрыялу рэкамендуюць пільнавацца міжземнаморскай дыэты, якая багатая на садавіну, гародніну і цэлазерневыя прадукты. Такое харчаванне зніжае рызыку ўзнікнення анкалагічных і сэрцава-судзiнных захворванняў, метабалічнага сіндрому, дэпрэсіі і пагаршэння стану мозгу.

Па-другое, трэба знізіць узровень стрэсу і шукаць у жыцці радасныя моманты. Даследаванні паказалі, што ў шчаслівых людзей імавернасць ранняй смерці зніжаецца на 3,7%. Яны могуць жыць на 18 адсоткаў даўжэй, чым менш шчаслівыя людзі. Эксперты раяць знайсці баўкі, якія прыносяць радасць. Яны могуць уключаць у сябе творчую працу, валанцёрства, баўленне часу з жывёлай, фізічныя практыкаванні і медытацыю.

Таксама варта адмовіцца ад шкодных звычак - алкаголю і курэння. Памяркоўнае ўжыванне алкаголю зніжае рызыку заўчаснай смерці на 17-18%, а курэнне адымае не менш за дзесяць гадоў жыцця, адзначаюць аўтары матэрыялу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках