28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзянін Чэхіі, які аспрэчваў умоўнае пакаранне за ўдзел у «ДНР», атрымаў рэальны тэрмін

6
Грамадзянін Чэхіі, які аспрэчваў умоўнае пакаранне за ўдзел у «ДНР», атрымаў рэальны тэрмін

Ён прысуджаны да трох гадоў турмы.

Такая пастанова пражскага Вярхоўнага суда з'яўляецца важным прэцэдэнтам, бо дагэтуль грамадзяне Чэхіі, якія ваявалі на баку тэрарыстаў "ДНР" і "ЛНР", не атрымлівалі рэальныя турэмныя тэрміны.

Пра гэта паведаміў амбасадар Украіны ў Чэхіі Яўген Перабійніс, інфармуе censor.net.

"Справядлівасць напаткала яшчэ аднаго аматара "рускага свету". Гаворка ідзе пра грамадзяніна Чэхіі Паўла Кафку, які ў 2015-2016 гадах ваяваў на баку Расеі на Данбасе. У ліпені гэтага года краёвы суд у г. Чэске-Будзеёвіцэ за "ўдзел у арганізаванай злачыннай групоўцы" прысудзіў яго да трох гадоў умоўнага пакарання з адтэрміноўкай на пяць гадоў, пасля чаго і пракурор, і сам падсудны падалі апеляцыі. І вось 3 снежня справу разгледзела апеляцыйная інстанцыя - пражскі Вярхоўны суд. Вынік - прысуд зменены з ўмоўнага на рэальны! І прысуд - канчатковы. Цяпер П.Кафка будзе тры гады ў турме, каб падумаць, ці сапраўды гэты "рускі свет" таго каштаваў, - адзначае Перабійніс.

У сваіх тлумачэннях ў судзе Кафка сцвярджаў, што ўступіў у прарасейскую групу ў Facebook і, убачыўшы там адпаведныя заклікі, зрабіў расейскую візу і паехаў на Данбас нібыта "дапамагаць цывільным, бяздомным і працаваць у шпіталі". Аднак абвінавачанне даказала, што ён браў рэальны ўдзел у баявых дзеяннях супраць Узброеных сіл Украіны ў складзе незаконных узброеных фармаванняў.

"Гэты рэальны тэрмін зняволення ў дачыненні да чэшскага грамадзяніна, які ваяваў на Данбасе, - важны прэцэдэнт. Дагэтуль гэта былі або ўмоўныя прысуды (як супраць Эшту), або завочныя (як у выпадку з О.Грундам), або супраць замежнікаў (грамадзянін Беларусі А.Фадзееў). Такіх "герояў" у Чэхіі яшчэ некалькі дзясяткаў. Большасць з іх працягваюць хавацца на Данбасе. Аднак важна, што чэшскія праваахоўнікі і суды паступова, але мэтанакіравана так ці інакш прыцягваюць такіх грамадзян да адказнасці. Перакананы, што рана ці позна ўсе яны за свае злачынствы апынуцца на лаве падсудных", - падсумаваў амбасадар.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках