19 красавiка 2024, Пятніца, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калядная ялінка ў Вільні стала самай прыгожай у Еўропе

7
Калядная ялінка ў Вільні стала самай прыгожай у Еўропе

Рэйтынг з 20 пунктаў склала турыстычная арганізацыя European Best Destinations.

Калядную ялінку на Кафедральным пляцы ў Вільні прызналі самай прыгожай у Еўропе. Ялінка выглядае як сюррэалістычная карціна. Вышыня канструкцыі складае 24 метры, яна сабраная як трансформер з металічных частак, у якія выкладзеныя шэсьць тысяч яловых галінак, піша «Вокруг света».

Ствараецца ўражанне, што ялінка нібы збіраецца з асобных блокаў у адзінае цэлае проста на вачах. Інсталяцыя ўпрыгожаная чатырма кіламетрамі гірлянд і срэбнымі ўпрыгажэннямі. Унутр канструкцыі можна зайсці. Тыльны бок ялінкі ўвешаны люстранымі паверхнямі, а пасярэдзіне стаіць сапраўдная ялінка з антыкварнымі ўпрыгажэннямі. На задумку аўтараў, звонку ялінка ўвасабляе будучыню, а ўнутры - мінулае.

Другое месца ў рэйтынгу заняла ялінка, усталяваная ў Страсбургу. Гэта жывое дрэва, якое выглядае даволі традыцыйна. Трэцяе месца атрымала ялінка ў Празе. Абодва дрэвы паводле стылістыкі ўпрыгажэнняў падобныя.

Чацвёртае месца заняла ялінка ў швайцарскім Базэлі. Незвычайна тое, што ў гэтага дрэва даволі доўгі голы ствол. Пятае месца атрымала ялінкака ў грузінскім Тбілісі, упрыгожаная анёламі, якія свецяцца.

Шостае месца заняла ялінка ў Кёльне, якая з вышыні птушынага палёту выглядае як калядная зорка сярод святочнага гарадка. Сёмае месца атрымала ялінка ў Кіеве.

Восьмае месца заняла ялінка ў Рыме, устаноўленая на фоне старажытнага Калізея. Дзявятае месца дасталася каляднаму дрэву ў Варшаве, а дзясятае - ялінцы ў Вене.

У Літве Каляды адзначаюць 25 снежня, аднак тут традыцыйна святкуецца і праваслаўныя Каляды 7 студзеня праз даволі шматлікай расейскамоўнай супольнасці. Калядныя дрэвы і ўпрыгажэнні ў Літве правісяць да свята Трох Каралёў 6 студзеня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках