25 красавiка 2024, Чацвер, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20-метровы сцяг Украіны лунаў над акупаваным Крымам

24
20-метровы сцяг Украіны лунаў над акупаваным Крымам

Фотафакт.

Валанцёры запусцілі 20-метровы сцяг Украіны над акупаваным Крымам.

Пра гэта распавёў валанцёр з Краматорску Улад Барада, паведамляе "Громадське радыё".

Паводле ягоных слоў, акцыю прысвяцілі Дню Узброеных сіл, які Украіна будзе адзначаць 6 снежня. Сцяг памерамі 20 на 7 метраў запусцілі разам з амаль 7 тысячамі ўлётак.

"У нядзелю плануецца яшчэ адзін сцяг на Данецк і ў аўторак плануецца яшчэ адзін сцяг на Луганск", - адзначыў валанцёр.

"Па-першае, такім чынам мы паказваем, што гэта наша зямля. Але самае галоўнае, мы дэманструем сваю падтрымку людзям, якія засталіся на акупаваных тэрыторыях, якія вераць у нас, якія вераць у тое, што гэтая зямля вернецца і яны зноў будуць на вольнай зямлі жыць, а не на акупаванай", - сказаў Барада. Ён удакладніў, што сродкі на пашыў сцягоў дасылалі, у тым ліку жыхары акупаваных тэрыторый.

Сцягі пашыла валанцёрка з Марыўпаля Аксана Мураўёва.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках