20 красавiка 2024, Субота, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ні хвіліны без рэвалюцыі

Ні хвіліны без рэвалюцыі

Свабодныя беларусы паказалі сваю сілу.

«Ні хвіліны без рэвалюцыі» - такі дэвіз у вольных беларусаў.

Пра гэта піша тэлеграм-канал Нехта ў аглядзе акцый, якія прайшлі ў Беларусі напярэдадні нядзельнага Марша.

У Гарадзенскай Дзевятоўцы мясцовыя выйшлі на акцыю салідарнасці да праезнай часткі.

Сталічная Масюкоўшчына перадае «прывітанне» Віцебску. «Разам мы сіла!»

Прыгожая акцыя салідарнасці жыхароў менскага Уручча з вышыні: «Як раней ўжо не будзе. Мы ўсе сталі добрымі сябрамі. Сталі добрымі і спагаднымі суседзямі. Сталі адважнымі грамадзянамі прыгожай і свабоднай краіны. Як шмат святла і агню ў кожным з нас!»

Партызаны Рэчыцы папярэджваюць: «Не чапай царкву! Сабе даражэй будзе! Жыве Беларусь!»

Маладзечанцы звярнуліся да жыхароў свайго горада перад заўтрашнім Маршам: «Маладзечна, выходзь!»

А ў Бельгійскім горадзе Гент, дзе ёсць уласны мурал Плошчы Перамен, беларусы сабраліся на акцыю памяці загінулым падчас мірных пратэстаў.

Сталічны Лябяжы выходзіць на акцыі кожны дзень і не забывае заклікаць да здаровага ладу жыцця.

А ў Серабранцы менчукі прайшліся шумным Маршам па наваколлі.

А ўжо ў нядзелю выйдзем на шпацыр усе разам!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках