19 красавiка 2024, Пятніца, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апошняе нарвежскае папярэджанне

15
Апошняе нарвежскае папярэджанне

Рэжым Лукашэнкі можа страціць мільярды даляраў.

Еўрапейскія кампаніі-партнёры не заплюшчваюць вочы на праблемы з дэмакратыяй у нашай краіне. Так супраць пераследу працоўных і ў цэлым рэпрэсій выступіла нарвежская кампанія YARA - найбуйнейшы пакупнік беларускіх калійных угнаенняў, паведамляе «Белсат».

У жніўні пасля выбараў па Салігорску ездзілі мікрааўтобусы без нумароў, і амапаўцы білі ўсіх, хто трапляўся пад руку. Шахцёры забаставалі, кіраўніцтва «Беларуськалія» паабяцала дыялог - і рэпрэсіі сталі кропкавымі, супраць самых актыўных рабочых. Цяпер спецназ разганяе акцыі пратэсту – масавыя або невялікія, а «чырвоныя» дырэктары звальняюць тых, хто карыстаецца правам на забастоўку. Сітуацыя з правамі чалавека на «Беларуськаліі» ды агулам у Беларусі не палепшылася - з такой рэзкай заявай выступіў сёння генеральны дырэктар нарвежскай кампаніі Yara, найбуйнейшага ў свеце пакупніка калійных угнаенняў.

У верасні Свейн Торы Холзетар асабіста ездзіў у Салігорск растлумачыць кіраўніцтву «Беларуськалія», што для кампаніі вельмі важныя этычныя паводзіны партнёраў.

Калі нарвежская Кампанія адмовіцца ад беларускай калійнай солі, каб не мець спраў з дыктатурай, яе прыклад могуць узяць за ўзор і іншыя еўрапейскія кампаніі. Угнаенні, нафта і нафтапрадукты - гэта не штотосьці ўнікальнае на сусветным рынку.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках