29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На парламенцкіх выбарах у Румыніі чакаюць перамогі праеўрапейскіх сіл

На парламенцкіх выбарах у Румыніі чакаюць перамогі праеўрапейскіх сіл

Грамадзяне краіны абіраюць сёння 136 сенатараў і 329 дэпутатаў.

У Румыніі ў нядзелю, 6 снежня, праходзяць парламенцкія выбары, паведамляе dw.com. Грамадзянам краіны трэба будзе выбраць 136 сенатараў і 329 дэпутатаў з 7136 кандыдатаў (2477 - у Сенат і 4659 - у Палату дэпутатаў). Парламентарыяў абіраюць на тэрмін чатыры гады. Галасаванне праходзіць паводле партыйных спісаў. Увайсці ў склад Палаты дэпутатаў паспрабуюць таксама 42 незалежныя кандыдаты, а ў Сенат - адзін. Парог праходжання - 5 працэнтаў галасоў.

Апытанні кажуць пра перавагу кіруючай партыі

Паводле звестак сацыялагічных апытанняў, кіруючая праеўрапейская Нацыянал-ліберальная партыя (НЛП) прэм'ер-міністра Лудовіка Орбана мае вялікія шанцы атрымаць перамогу. Паводле апошняга даследавання Інстытута маркетынгу і апытанняў, яе могуць падтрымаць 28 адсоткаў рэспандэнтаў, апазіцыйную Сацыял-дэмакратычную партыю (СДП) - 23 адсоткі.

Урад меншасці Орбана быў створаны пасля адстаўкі ў кастрычніку 2019 года левацэнтрысцкага кабінету Сацыял-дэмакратычнай партыі, якая захавала адносную большасць у парламенце.

Экспэрты не чакаюць высокага прыходу

У выбарах удзельнічаюць кандыдаты і ад іншых партый: альянсу «Саюза за выратаванне Румыніі» - Партыі свабоды, адзінства і салідарнасці (ССР-ПСАС), партыі «Пра-Румынія», якая аб'ядналася перад выбарамі з Альянсам лібералаў і дэмакратаў (АЛДЕ), партыі «народны рух», Дэмакратычнага саюза вугорцаў Румыніі (ДСВР).

Паводле звестак Пастаяннай выбарчай адміністрацыі, колькасць грамадзян краіны з правам голасу, унесеных у выбарчы рэгістр, перавышае 18 млн чалавек. Экспэрты ўважаюць, што на выбарчыя ўчасткі прыйдзе не больш за 40 працэнтаў з іх.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках