23 красавiка 2024, aўторак, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Беларусі з Літвой - транспартны калапс

6
На мяжы Беларусі з Літвой - транспартны калапс

Больш за 900 грузавікоў затрымаліся ў пунктах пропуску на выезд у ЕЗ.

На беларуска-літоўскай мяжы раніцай 6 снежня выезду ў Літву чакаюць больш за 900 грузавікоў. Чарга таксама назіраецца на мяжы з Латвіяй і Польшчай. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.

На выезд у Літву ў пункце пропуску «Катлоўка» стаіць больш за 150 грузавікоў. У «Каменным Логу» затрымаліся яшчэ 350 велікагрузаў, у «Беняконях» - 250 і ў «Прывалцы» - 220.

У «Грыгароўшчыне» на беларуска-латвійскай мяжы стаіць больш за 110 грузавікоў. Яшчэ больш за сотню чакаюць ва «Урбанах».

На выезд у Польшчу ў пункце «Брузгі» затрымаліся больш за 140 аўто. Чарга з 90 фур назіраецца ў «Бераставіцы», яшчэ 20 грузавікоў стаяць у «Казловічах».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках