28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыйныя партыі Малдовы выйшлі на сумесны мітынг супраць улады Дадона

5
Апазіцыйныя партыі Малдовы выйшлі на сумесны мітынг супраць улады Дадона

Шматтысячны мітынг праходзіць у цэнтры Кішынёва.

Пратэстоўцы заклікаць да правядзення датэрміновых выбараў, а таксама супраць урада Ёна Кіку і сітуацыйнай кааліцыі ў парламенце сацыялістаў.

Пра гэта паведамляе Newsmaker.

3 снежня парламент Малдовы, большасць у якім мае Партыя сацыялістаў дзейнага прэзідэнта Ігара Дадона і «Шор», ухваліў шэраг супярэчлівых законапраектаў, між іншым - пра пазбаўленне прэзідэнта кантролю над Службай інфармацыі і бяспекі, якая абмяжуе паўнамоцтвы Маі Санду, і, папярэдне - аб выдаванні афіцыйнага статусу расейскай мове і вяртання дазволу на трансляцыю расейскіх праграм.

Апазіцыя і абраны прэзідэнт Майя Санду заявілі, што галасаванне было незаконным. Санду заклікала грамадзян да пратэстаў. На акцыю таксама заклікалі выйсці сваіх прыхільнікаў «Наша партыя», DA, PAS, дэмпартый, PUN.

«Ігар Дадон пакрыўджаны за тое, што яму гэтым разам не ўдалося падмануць людзей, ён спрабуе падпаліць краіну і зрабіць жыццё людзей яшчэ больш складаным. Так ён хоча адпомсціць людзям, таму што яны не прагаласавалі за яго. Так ён стараецца трымацца за ўладу, каб ён і яго сябры маглі і далей беспакарана красці»- сказала Санду на мітынгу ў нядзелю.

Раней у ЕЗ асудзілі хуткае адабрэнне парламентам Малдовы закона, які абмежаваў паўнамоцтвы абранай прэзідэнты Маі Санду, забраўшы ў яе кантроль над спецслужбай краіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках