19 красавiка 2024, Пятніца, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страты для беларускіх уладаў ад разрыву дачыненняў з ЕЗ і ЗША будуць рэкордныя

7
Страты для беларускіх уладаў ад разрыву дачыненняў з ЕЗ і ЗША будуць рэкордныя

Міжнародныя фінансавыя арганізацыі адмаўляюцца працаваць з рэжымам.

Падчас гэтага крызісу страты для Беларусі ад разрыву стасункаў з ЕЗ і ЗША будуць значна большыя, чым пасля крызісу 1996-1997 і 2010-2011 гадоў.

Хоць бы таму, што стасункаў і супрацоўніцтва дзесяць і тым больш дваццаць гадоў таму было значна менш, піша на сваёй старонцы экспэрт Андрэй Казакевіч, піша thinktanks.by.

Вось так выглядае ўзаемадзеянне з Сусветным банкам, ЕБРР, Еўрапейскім інвестыцыйным банкам і інстытутамі ЕЗ у фінансавым вылічэнні за ўвесь перыяд незалежнасці (лічбы папярэднія, будуць удакладняцца).

У апошнія гады Беларусь, у сярэднім, атрымлівала крэдытаў і дапамогі на суму блізу 500 млн еўра. Мінулы год быў рэкордным з амаль 1,4 млрд.

У 2008-2010 гэтая сума была ў разоў пяць меншая - блізу 100 млн еўра на год. У 1990-х супрацоўніцтва было зусім мінімальнае.

Дарэчы, пасля 2010-2011 года супрацоўніцтва з ЕБРР і СБ працягвалася. Цяпер, да развязання палітычнага крызісу, яно наўрад ці будзе магчымым.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках