29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Малдове прайшоў мітынг: Тысячы людзей пратэставалі супраць урада і Дадона

7
У Малдове прайшоў мітынг: Тысячы людзей пратэставалі супраць урада і Дадона
ФОТА: EPA

Пратэстоўцы патрабавалі датэрміновыя выбары ў парламент.

У сталіцы Малдовы тысячы людзей выходзілі на пратэст супраць урада і патрабавалі датэрміновых выбараў у парламент. Пра гэта паведамляе Newsmaked.md.

ФОТА: EPA

Арганізатары заяўляюць, што на пратэст выйшлі 50 000 чалавек. Паліцыянты пакуль не падалі звестак пра колькасць удзельнікаў акцыі. Пратэстоўцы скандавалі "Датэрміновыя выбары!" і "Далоў Дадона!".

Да пратэстоўцаў выйшла абраная прэзідэнтка краіны Мая Санду, заявіўшы, што дзейны кіраўнік дзяржавы Ігар Дадон спрабуе падпаліць краіну.

"Ён (Дадон – рэд.) спрабуе зрабіць жыццё людзей яшчэ больш складаным. Так ён хоча адпомсціць людзям, таму што яны не прагаласавалі за яго. Так ён спрабуе трымацца за ўладу, каб ён і ягоныя сябры маглі і далей беспакарана красці. Гэтая большасць у спешцы прымае законы, парушаючы Канстытуцыю і ўсе нормы. Гэта – законы супраць грамадзянаў", – заявіла Санду.

3 снежня парламент Малдовы, не выконваючы рэгламент, прыняў пастанову пра вывад Службы інфармацыі і бяспекі з падпарадкавання прэзідэнткі краіны. Санду назвала гэта спробай захопу ўлады.

Санду таксама патрабуе вывесці войскі РФ з Прыднястроўя. У Пуціна пагражаюць "дэстабілізацыяй".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках