25 красавiка 2024, Чацвер, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі вызначыліся з вакцынай: Народу Спадарожнік V, а эліце Pfizer

27
У Расеі вызначыліся з вакцынай: Народу Спадарожнік V, а эліце Pfizer

Расейскія ўлады заказваюць 2,5 мільёна дозаў замежнай вакцыны ў краіне са 140 мільённым насельніцтвам.

Літаральна ўчора Таццяна Голікава, расейская віцэ-прэм'ерка, адказная за правядзенне ўсенароднай вакцынацыі ад каранавірусу ў Расеі, паведаміла проста апакаліптычную навіну пра тое, што вакцына «Спадарожнік V» несумяшчальная з алкаголем цягам 42 дзён, што ў сваю чаргу – несумяшчальна з укладам жыцця сярэднестатыстычнага расейца, і тут жа гібрыдны ўра-патрыятызм быў ашаломлены яшчэ адным паведамленнем, піша для sprotyv.info ваенна-палітычны аглядальнік Аляксандр Каваленка

Так, з'явілася інфармацыя, што Расея вядзе перамовы пра набыццё 2,5 мільёна дозаў вакцыны Pfizer. Гэтае паведамленне выклікала цэлы комплекс пытанняў, сярод іншага, навошта краіна, якая абвесціла, што валодае дзейснай вакцынай супраць каранавірусу яшчэ ў ліпені гэтага года, будзе набываць нейкі заходні прэпарат, які ў расейскіх СМІ ўсяляк крытыкуюць і дыскрэдытуюць?

Другі момант – гэта тое, што ў краіне з насельніцтвам 140 мільёнаў урад вядзе перамовы пра браняванне 2,5 млн дозаў, хоць у той самай Вугоршчыне была зробленая бронь на 12 млн дозаў для краіны з насельніцтвам 9,7 млн.

Гэта значыць, фактычна ў Расеі на фоне маштабнай вакцынацыі сурагатам «Спадарожнік V» улады заказваюць абмежаваную партыю вакцыны Pfizer для... А, уласна, для каго? Для бабы Марфы, якая жыве пад Магаданам у сяле без водаправоду, электразабеспячэння і газіфікацыі? Або сталяра першай катэгорыі Мікалая, які не атрымлівае з лета заробак і працуе няпоўны працоўны тыдзень на неацяпляльным прадпрыемстве?

Расейскія ўлады заказваюць 2,5 млн дозаў замежнай вакцыны ў краіне са 140 млн насельніцтвам для бяспекі эліты і асобаў як набліжаных, так і адданых рэжыму. Урад і кіраўніцтва на месцах – ад найвышэйшых чыноў да сярэдняга падпарадкавання. Менавіта тая катэгорыя, якая лаяльная ўладзе і якая патрэбная для выканання сваіх функцый.

Вось такая рэальнасць краіны, у якой сурагат, які не прайшоў усяго цыклу клінічных выпрабаванняў, ужо гатовыя ўліваць насельніцтву, і то з вялікімі праблемамі праз недахоп вытворчых магутнасцяў, а ў той самы час эліта, у тым ліку і прэзідэнт, сядзяць і чакаюць заходнюю вакцыну.

І ў кантэксце ўсяго гэтага прадаўжэнне навязвання Украіне групай прарасейскіх лабістаў на чале з Віктарам Медзведчуком расейскай вакцыны, з вялікай колькасцю пабочных эфектаў і чыннікаў, што нівелююць яе "дзейснасць", выглядае яшчэ больш недарэчна, чым да таго.

Хоць, думаю, нават з гэтай сітуацыі змогуць крамлёўскія прапагандысты зрабіць ура-патрыятычную навіну. Напрыклад, праз абмежаваныя вытворчыя магутнасці вакцыны "Спадарожнік V" расейскі ўрад узяў на сябе рызыку спажыць ненадзейную заходнюю вакцыну Pfizer, каб расейцам дасталася больш надзейная расейская панацэя! За гэта і "героя Расеі" могуць пачаць масава выдаваць, як значкі акцябронка.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках