18 красавiка 2024, Чацвер, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беражыце сябе, вы – героі!»

2
«Беражыце сябе, вы – героі!»

Зяленскі сустрэўся з украінскімі вайскоўцамі на перадавой.

У Дзень Узброеных сілаў Украіны прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з вайскоўцамі на перадавой у зоне правядзення аперацыі аб'яднаных сілаў у Данецкай вобласці. Пра гэта паведамляе censor.net са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Уладзімір Зяленскі агледзеў баявыя пазіцыі і азнаёміўся з умовамі нясення службы. Кіраўнік украінскай дзяржавы ўшанаваў памяць загінулых герояў на сімвалічнай алеі памяці, абсталяванай на месцы гібелі байцоў. Акрамя гэтага прэзідэнт Украіны павіншаваў вайскоўцаў са святам і ўручыў ім дзяржаўныя ўзнагароды і каштоўныя падарункі. Пры гэтым ён падзякаваў воінам за службу.

"Для нас вялікі гонар падзякаваць вам за тое, што абараняеце мяжы нашай дзяржавы, ахоўвалі нашу тэрытарыяльную цэласнасць і наш суверэнітэт", – сказаў прэзідэнт.

Уладзімір Зяленскі таксама выказаў падзяку сем'ям вайскоўцаў за тое, што яны дораць героям упэўненасць і цеплыню. "Хачу падзякаваць ад кожнага ўкраінца за тое, што абараняеце нашы жыцці. Беражыце сябе, вы – героі. Я ўдзячны вам", – адзначыў прэзідэнт.

Вайскоўцы ў сваю чаргу падарылі прэзідэнту памятны сувенір – інсталяцыю, складзеную з аскепкаў варожых артылерыйскіх снарадаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках