23 красавiка 2024, aўторак, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал ЗША: Адміністрацыя Байдэна будзе больш жорсткай у дачыненні да Расеі

2
Генерал ЗША: Адміністрацыя Байдэна будзе больш жорсткай у дачыненні да Расеі

Байдэн мае намер паменшыць амбіцыі Крамля.

Былы камандавальнік сухапутнымі войскамі ЗША ў Еўропе, генерал-лейтэнант Бэн Ходжэс мяркуе, што адміністрацыя Джо Байдэна будзе больш жорсткай у дачыненні да Расеі. Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлеканала Дом, паведамляе liga.net.

"Я думаю, новая адміністрацыя, верагодна, будзе больш жорсткай у дачыненні да Крамля", – сказаў Ходжэс. Ён адзначыў, што новы міністр абароны яшчэ не прызначаны. На ягоную думку, гэта будзе "ключавы момант таго, як адміністрацыя можа падысці да Чарнаморскага рэгіёну".

"Абраны прэзідэнт Байдэн ужо даў зразумець, што ЗША будуць больш цесна супрацоўнічаць з усімі нашымі еўрапейскімі хаўруснікамі і партнёрамі, чым цяперашняя адміністрацыя. Так што датычна Украіны я буду асцярожны, але аптымістычны", – сказаў Ходжэс.

На ягоную думку, такое супрацоўніцтва можа паменшыць амбіцыі Крамля. "Я спадзяюся, што адміністрацыя Байдэна будзе дзейнічаць больш катэгарычна", – сказаў генерал.

Паводле ягоных словаў, значэнне Чарнаморскага рэгіёну ўзмацняецца не толькі ў разрэзе вайсковай, але і эканамічнай канкурэнцыі.

"Напрыклад, Расея праз незаконную анэксію Крыма цяпер выступае супраць эканамічнай зоны Румыніі ў Чорным моры. Магчымасць рознагалосся з нагоды гэтых прэтэнзій таксама немалаважная. Я мяркую, што Еўрапейскі Звяз зверне на гэта ўвагу", – сказаў Ходжэс.

Ён мяркуе, што Нямеччына павінна гуляць больш актыўную ролю ў ціску на Крэмль. "Я мяркую, што Нямеччына – адзіная краіна, якая можа змяніць паводзіны Крамля ці прынамсі паўплываць на яго", – сказаў амерыканскі генерал.

5 снежня Байдэн афіцыйна атрымаў большасць галасоў у калегіі выбарнікаў пасля таго, як былі сертыфікаваныя вынікі выбараў у Каліфорніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках