25 красавiка 2024, Чацвер, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканамістка: У пастаўках амерыканскай нафты ў Беларусь больш пытанняў, чым адказаў

31
Эканамістка: У пастаўках амерыканскай нафты ў Беларусь больш пытанняў, чым адказаў

Ці ёсць эканамічная мэтазгоднасць?

Экспертка ў пытаннях паліўна-энэргетычнага комплексу Таццяна Манёнак пракаментавала tut.by, магчымыя пастаўкі амерыканскай нафты ў Беларусь.

– Тэхналагічна амерыканская нафта нас нічым не здзівіць: яна такая самая, як нарвежская, сірыйская і многія іншыя, нашы заводы пасля мадэрнізацыі ў стане яе перапрацоўваць. У якасці яна лепшая, чым расейскі гатунак Urals, у якім шмат серы, – і для паставак на экспарт нам, вядома, лепш вырабляць нафтапрадукты максімальна высокай якасці з нафты максімальна высокай якасці.

Але пакуль у пастаўках амерыканскай нафты на беларускі рынак больш пытанняў, чым адказаў. За колькі нам прапануюць яе набываць? Мы ж ведаем, што ніколі кошт на нафту не ўсталёўваўся адміністрацыйным чынам ніводным палітычным дзеячам. Як будуць дастаўляць: танкерамі – і праз чыгунку? Які, урэшце, будзе фінальны кошт нафтапрадуктаў для ўнутранага рынку і на экспарт пасля перапрацоўкі амерыканскай нафты? Ці будзе яна канкурэнтаздольная? Ці ёсць эканамічная мэтазгоднасць?

Пакуль мы нічога гэтага не ведаем.

Я не стала б разглядаць амерыканскую нафту як сур'ёзную і сістэмную альтэрнатыву расейскай, але спрабаваць, тэставаць і прапрацоўваць розныя варыянты паставак нафты, мяркую, мы павінны – і гэта адзін з варыянтаў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках