25 красавiка 2024, Чацвер, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ прыпыніла бязвізавыя паездкі з Кітаем праз вірус

2
РФ прыпыніла бязвізавыя паездкі з Кітаем праз вірус

Гэтая мера пачне дзейнічаць з 2 лютага.

Масква на фоне распаўсюджвання каранавіруса новага тыпу 2019-nCoV прыняла пастанову часова прыпыніць бязвізавыя турыстычныя паездкі кітайцаў у Расею і расейцаў у Кітай. Адпаведнае распараджэнне ўрада РФ ад 31 студзеня 2020 года апублікаванае на сайце кабінета міністраў, піша РБК.

ГЭтая мера пачне дзейнічаць з 2 лютага, тэрміны заканчэння не падаюцца. Акрамя таго, МЗС Расеі даручана таксама часова прыпыніць прыём дакументаў, афармленне і выдачу рабочых віз грамадзянам Кітая.

Згодна з дакументам, грамадзяне КНР не змогуць уехаць у Расею з мэтай працоўнай дзейнасці паводле запрашэнняў, МУС Расеі таксама часова спыняе прыём дакументаў, неабходных для выдачы дазволу на працу.

Раней 30 студзеня Расея ўжо часова скасавала афармленне электронных віз грамадзянам Кітая. З такімі візамі яны не могуць ўязджаць у Расею праз пункты пропуску на межах, размешчаных на тэрыторыі Далёкага Усходу, Калінінградскай вобласці, Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці.

У лютым 2000 года ўрады абодвух краін падпісалі двухбаковае пагадненне аб бязвізавых групавых турыстычных паездках. З гэтым дакументам арганізаваныя турыстычныя групы ў складзе не менш за пяць і не больш за 50 грамадзян Кітая ці Расеі могуць наведваць краіны без афармлення візы. Тэрмін бязвізавага знаходжання такіх груп грамадзян у КНР і Расеі не павінен перавышаць 15 дзён.

Мяжу на пунктах пропуску такія турысты могуць прайсці толькі з прадстаўніком свайго тураператара пры падачы ім пашпартоў і спісу чальцоў групы. Пісьмовае пацвярджэнне аб прыёме групы павінна мець імя і прозвішча і нумары пашпартоў кожнага турыста, даты і пункты ўезду і выезду ў краіну, маршрут паездкі, назву гатэля, подпіс упаўнаважанай асобы і пячатку турыстычнай арганізацыі. «Калі турыст праз незалежныя ад яго акалічнасці не можа працягваць паездку ў складзе групы, ён павінен звярнуцца да кампетэнтных органаў дзяржавы, якая прымае візу», - гаворыцца ў пагадненні аб бязвізавых паездках.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках