29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пра Грэту Тунберг здымуць дакументальны серыял

25
Пра Грэту Тунберг здымуць дакументальны серыял
ФОТА: MICHAEL CAMPANELLA/GETTY IMAGES

Актывістка ўжо пагадзілася ўдзельнічаць у праекце.

Навуковы аддзел BBC Studios здыме дакументальны серыял, прысвечаны 17-гадовай шведскай экаактывістцы Грэце Тунберг.

Тунберг ужо пагадзілася ўдзельнічаць у праекце, які раскажа пра яе падарожжы па свеце ў межах кампаніі, накіраванай на барацьбу са зменамі клімату, паведамляе ВВС.

Серыял таксама раскажа пра асабістыя перажыванні дзяўчыны, звязаныя са сталеннем, напісаннем прамоваў і сустрэчамі з сусветнымі лідарамі.

«Змены клімату - гэта, напэўна, самае важнае пытанне нашых жыццяў, таму падаецца вельмі своечасовым стварыць аўтарытэтны серыял, які даследуе факты і навуку за гэтым складаным прадметам», - заявіў выканаўчы прадусар BBC Studios Роб Лідэл.

Грэта Тунберг стала вядомая на ўвесь свет пасля таго, як стала прапускаць школу па пятніцах, пачынаючы са жніўня 2018 года для таго, каб выходзіць на адзіночныя пікеты ля будынка шведскага парламента, патрабуючы прыняць меры ў прадухіленні глабальнага пацяплення. Неўзабаве да яе пятнічных акцый далучылася моладзь ва ўсім свеце, а Грэту сталі запрашаць выступаць у ААН, на Сусветным эканамічным форуме і іншых міжнародных мерапрыемствах вышэйшага ўзроўню. Нядаўна яна выступіла ў Давосе.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках