20 красавiка 2024, Субота, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Канадзец перарабіў Tesla Model 3 у снегаход

2
Відэафакт: Канадзец перарабіў Tesla Model 3 у снегаход
ФОТА: INSTAGRAM/LOWLIFEDURAMAX

Вынікамі сваёй працы мужчына пахваліўся ў сацыяльнай сетцы.

Жыхар Канады перарабіў свой электрамабіль Tesla Model 3 у снегаход. Заднія колы ён замяніў на вусеня. Аўто прайшло выпрабаванні на снежнай дарозе і нядрэнна справілася. Фота і відэа свайго эксперыменту з Tesla канадзец выклаў у Instagram, паведамляе korrespondent.net.

Пераробку зазнала Tesla Model 3 Standard Range Plus коштам блізу 40 тысяч даляраў. Аўто разганяецца да 255 кіламетраў у гадзіну і можа праехаць без падзарадкі 409 кіламетраў.

Сам эксперыментатар адзначае, што складанасць пераабсталявання заключалася ў тым, каб пасля замены колаў на вусені канструкцыя электракара вытрымала нагрузку падчас экстрэмальнага спуску.

Ролік у сацыяльнай сетцы паглядзелі ўжо амаль 20 тысяч карыстальнікаў. Блогеру ў каментарах параілі ўсталяваць вусені на электрапікап Cybertruck.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках