18 красавiка 2024, Чацвер, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім» прапанаваў расейскім кампаніям увозіць нафту для сваіх АЗС

17
«Белнафтахім» прапанаваў расейскім кампаніям увозіць нафту для сваіх АЗС

У Беларусі дзейнічаюць сеткі кампаній «Лукойл», «Газпром нафта», «Раснафта», «Татнафта».

Канцэрн «Белнафтахім» прапанаваў расейскім нафтавым кампаніям пастаўляць нафту на беларускія НПЗ па «давальніцкай схеме». Аднак адказу на гэта беларускі бок не атрымаў. Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў прэс-сакратар дзяржаўнага канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

«Перыядычна выяўляецца нейкая нервовасць з боку расейскіх даччыных кампаній. Іх боязь, што ім не хопіць паліва, суправаджаецца разнастайнымі мерапрыемствамі. «Лукойл» уводзіў ліміты, потым скасаваў - і нічога не высахла. Цяпер вось «Газпрам нафта» дэманструе адзінкавую спробу пастаўкі паліва з Еўропы, прычым сумаю сутачнай нормы. Раней мы гэтым кампаніям прапаноўвалі: калі адчуваеце неспакой, то можна скарыстацца схемай давальніцкай перапрацоўкі. Яны пастаўляюць нафту, мы перапрацоўваем і пастаўляем на іх АЗС паліва. Пакуль сустрэчных хадоў не было», - распавёў прэс-сакратар «Белнафтахіма».

Ён запэўніў, што адгрузкі з нафтаперапрацоўчых заводаў ідуць на ўсе АЗС.

У Беларусі дзейнічаюць сеткі кампаній «Лукойл», «Газпрам нафта», «Раснафта», «Татнафта».

Праблемы з палівам у расейскіх заправак пачаліся на фоне таго, што Расея з новага года адмовілася пастаўляць нафту ў Беларусь. У пачатку лютага запраўкі «Лукойла» ў Берасцейскай вобласці ўводзілі абмежаванне на продаж паліва. Але пасля таго як «Белнафтахім» назваў гэтыя дзеянні правакацыяй, абмежаванні былі знятыя.

11 лютага на Reuters з'явіліся звесткі, быццам расейскія сеткі АЗС у Беларусі могуць пачаць закупку паліва ў суседніх краінах.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках