29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахова Лукашэнкі спалохалася актывіста з фотаапаратам

22
Ахова Лукашэнкі спалохалася актывіста з фотаапаратам

Магчыма, яны пасаромеліся сваіх дарагіх аўтамабіляў.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» са Светлагорску Зміцер Савіч, які актыўна змагаецца супраць шкоднаснага завода беленай цэлюлозы ў Светлагорску, сёння, падчас візіту дыктатара, знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці ад прахадной вытворчасці, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».

У гэты ж час на заводзе быў і сам Лукашэнка, які браў удзел у афіцыйным адкрыцці прадпрыемства, што атручвае горад. Каля завода стаяла блізу дзясятка прадстаўніцкіх аўто з менскімі нумарамі.

Актывіст дастаў тэлефон і наважыў захаваць на камеру аўтамабілі, набытыя для чыноўнікаў за народныя грошы, але паспеў зрабіць не больш за чатыры фатаграфій. Пасля гэтага з аднаго аўтамабіля да Змітра выбеглі два чалавекі і настойліва папрасілі актывіста выдаліць фатаграфіі з тэлефона. Дзмітрый Савіч адказаў, што мае права, як грамадзянін рабіць здымкі свайго горада, пасля чаго людзі з атачэння Лукашэнкі сталі пагражаць яму, што «пасадзяць на суткі і сілай забяруць тэлефон».

Двое невядомых, якія не назваліся актывісту, актыўна сталі апраўдваць і сябе, і свайго начальніка, распавядаючы пра тое, што «Лукашэнка прыехаў дапамагаць, а завод - гэта добра». На што Зміцер параіў ім пераехаць з Менска ў Светлагорск і падыхаць тым, чым дыхаюць жыхары яго горада.

Актывіст распавёў, што сёння вакол завода беленай цэлюлозы не было людзей, а пасажырскія аўтобусы спыняліся за два прыпынкі ад прадпрыемства, прапускаючы свае прыпыначныя пункты. Гэтак жа супрацоўнікі ДАІ не прапускалі машыны, якія ехалі ў кірунку да прахадной завода.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках