27 лютага 2020, Чацвер, 8:03
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Белгідрамет: У Беларусь на выходных прыйдзе вясна

5
Белгідрамет: У Беларусь на выходных прыйдзе вясна

Будзе цёпла, як у сакавіку.

Еўропа яшчэ не паспела прыйсці ў сябе пасля цыклона «Кіара», а над прасторамі Атлантыкі ўжо набірае сілу новы - «Дэніс». Хоць ён, як чакаецца, не будзе такім агрэсіўным. Беларусь адчуе ўплыў гэтай атмасфернай віхуры ўвечары ў нядзелю, але, у цэлым, надвор'е ў выходныя будзе цалкам камфортным. Пра гэта tut.by распавялі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

У суботу, 15 лютага, чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы і раніцай на паўднёвай палове ападкі (мокры снег, дождж), месцамі наліпанне мокрага снегу. Удзень пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы 0... -6°С, максімальная ўдзень +1... +6°С.

У Менску - без істотных ападкаў. Уначы і раніцай слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -1... -3°С, у наваколлях горада -4... -6°С, максімальная ўдзень +3... +5°С.

16 лютага, у нядзелю, краіна будзе пад уплывам яшчэ больш цёплай паветранай масы, якая паступае з Заходняй Еўропы. Тэмпература паветра ў нашай краіне чакаецца ўначы -3... +2°С, максімальная ўдзень +2 ... +7°С, на паўднёвым захадзе да +9°С. Пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах на поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Уначы і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, у другой палове дня на паўночным захадзе рэспублікі парывісты.

Ужо 17 лютага, у панядзелак, умовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты ад шырокага цыклона «Дэніс», які будзе перамяшчацца ўздоўж берагоў Скандынаўскага паўвострава на поўнач Нарвегіі.

Чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна па паўночнай палове Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У многіх раёнах нашай краіны моцны парывісты паўднёва-заходні вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы 0... +6°С, максімальная ўдзень ад +5°С на паўночным усходзе да +12°С на паўднёвым захадзе краіны.

Дарэчы, такі тэмпературны фон ушчыльную наблізіцца да рэкордных лютаўскіх максімумаў. У сярэдзіне тыдня захаваецца не па-зімоваму цёплае надвор'е.