25 красавiка 2024, Чацвер, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На запраўках «Лукойла» ў Гарадзенскай вобласці аўтамабілістам недалівалі паліва

14
На запраўках «Лукойла» ў Гарадзенскай вобласці аўтамабілістам недалівалі паліва

Якасць паліва таксама паставілі пад сумнеў.

Пра гэта паведаміла галоўная дзяржінспектарка аддзела дзяржаўнага нагляду Ліды Ірына Цукур. Аналагічныя факты выяўленыя і на іншых запраўках на тэрыторыі Гарадзеншчыны, піша newgrodno.by.

- У снежні 2019 года і ў студзені 2020 года Гарадзенскай абласной інспекцыяй Дзяржстандарту праведзеныя маніторынгі аўтазаправачных станцый Гарадзенскай вобласці ў пытанні водпуску паліва спажыўцам, а таксама ў пытанні якасці паліва. Паводле вынікаў выпрабаванняў узораў паліва, адабраных на АЗС вобласці, неадпаведнасці што да якасці не выяўлена, - адзначае Ірына Віктараўна.

Разам з тым, на трох аўтазаправачных станцыях ЗТАА «ЛУКОЙЛ Беларусь», размешчаных у Лідзе і Лідскім раёне, а таксама СТАА «ЮНАЙТЭД Кампанія» ў Ашмянскім раёне, дзесяць паліўна-раздатачных калонак працавалі з хібнасцю, якая перавышае дапушчальную. Гэта, паводле слоў спецыяліста, прывяло да недалівання паліва спажыўцу ад 60 да 100 мл на кожныя 50 літраў паліва.

Паводле вынікаў праверкі названым суб'ектам выдадзеныя рэкамендацыі для ліквідацыі парушэнняў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках