25 красавiка 2024, Чацвер, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве пікетуюць ФСБ у падтрымку асуджаных паводле справы «Сеткі»

У Маскве пікетуюць ФСБ у падтрымку асуджаных паводле справы «Сеткі»
ФОТА: DW

Аналагічныя акцыі праходзяць у пятніцу ў Санкт-Пецярбургу і Растове-на-Доне.

У пяць гадзін вечара ў пятніцу, 14 лютага ў Маскве на Лубянскай плошчы пачаліся пікеты ў падтрымку асуджаных паводле справы «Сеткі». Больш за сто чалавек, як паведамляе DW, сталі ў чаргу ўздоўж фасада будынка ФСБ для таго, каб узяць удзел у пікеце падтрымкі семярых фігурантаў, асуджаных паводле справы «аб тэрарыстычнай супольнасці».

Аналагічныя акцыі праходзяць у пятніцу ў Санкт-Пецярбургу і Растове-на-Доне. У першыя хвіліны пікету ў Маскве быў затрыманы актывіст Віктар Нямытаў, разам з ім у аўтазак адвялі правакатара з арганізацыі SERB, які парваў плакат пікетоўца, паведамляе ОВД-инфо са спасылкай на сведку.

10 лютага Прыволжскі вайсковы суд у Пензе вынес прысуд паводле справы «Сеткі». Семярых антыфашыстаў і анархістаў прысудзілі да тэрмінаў ад 6 да 18 гадоў. Працэс супраць яшчэ дваіх абвінавачаных у гэтай справе з Пецярбурга - Віктара Філінкова і Юлія Баяршынова - адновіцца 25 лютага. Фігуранты справы на працэсе заявілі, што падчас следства іх катавалі супрацоўнікі ФСБ і сілай выбівалі з іх паказанні.

У падтрымку асуджаных паводле справы «Сеткі» выступілі расейскія кінематаграфісты, навукоўцы, палітыкі, праваабаронцы. «Мемарыял» унёс фігурантаў справы ў спіс палітвязняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках