18 красавiка 2024, Чацвер, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Табакеркі» «выціскаюць» шапікі «Мінсктрансу»?

23
«Табакеркі» «выціскаюць» шапікі «Мінсктрансу»?

З лета сталічны перавозчык пачне ліквідоўваць свае пункты.

Менчукі адчайна змагаюцца супраць «табакерак»: хто партызанскімі метадамі, хто - афіцыйным шляхам, піша «Онлайнер». Аднак, сёлета з лета «Мінсктранс» пачне скарачаць колькасць сваіх шапікаў, прычым самымі што ні на ёсць ударнымі тэмпамі: па 15 павільёнаў у месяц пачынаючы з чэрвеня. Нечаканую навіну абмяркоўваюць у Telegram-канале «Транспарт Беларусі».

«Да канца года застанецца блізу 25 пунктаў продажаў, з іх 10 кас «Мінсктрансу», размешчаных у падземных пераходах станцый метро, - удакладняе інфармацыю газета «Транспартнік сталіцы». - Частка шапікаў перамесціцца ў прыгарад: па два пункты адкрыецца ў Бараўлянах, Копішчы і Сеніцы. Калі ў хуткім часе Калодзішчанскія маршруты пяройдуць у разрад гарадскіх, то там таксама ўсталююць некалькі шапікаў.

Дырэктар філіяла Агенцтва «Мінсктранс» Сяргей Ласіцкі падкрэслівае: скарачаючы колькасць шапікаў у горадзе, важна захаваць агульнадаступнасць пакупкі білетнай прадукцыі. Для гэтага робяцца захады. Дзейнічаюць дамовы з «Белсаюздрукам» і гандлёвымі аб'ектамі (усяго 36 субагентаў) на рэалізацыю талонаў. З нядаўніх часоў квіткі на адну паездку прадаюцца ў шапіках «Табакерка». Цяпер адкрыта 25 такіх шапікаў, да канца года іх колькасць павялічыцца. Прапрацоўваецца пытанне, каб у «табакерках» не толькі прадавалі разавыя талоны, але і папаўнялі БСК.

Разглядаецца магчымасць рэалізацыі білетнай прадукцыі на рынках, у гандлёвых цэнтрах і іншых аб'ектах. Нядаўна адкрылі пункт продажу на Камароўскім рынку (у арэндным памяшканні) і ўсталявалі шапік на Курасоўшчынскім рынку. Пакуль эфекту не атрымалі, рэалізацыя нізкая.

Разам з тым зразумела, што «Табакеркі», субагенты і невялікая колькасць уласных пунктаў продажу не змогуць у поўнай меры забяспечыць горад квіткамі і зрабіць так, каб працэс набыцця талонаў і папаўненні БСК быў зручным для пасажыраў. Тут неабходныя інавацыі».

Відавочна, што, «прыкрыўшыся» гэткай добрай місіяй і «ўлічваючы просьбы гараджан», «Табакеркі» без цяжкасцяў прасякнуць у самы цэнтр Менска і ніякія петыцыі ўжо не дапамогуць, нават калі шапік узгрувасціцца пасярод тратуара: цяпер у яго будзе сацыяльная нагрузка. Ды і дзе пры такім раскладзе нам купляць талоны, калі не ў адыёзным шапіку?

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках