28 лютага 2020, Пятніца, 19:05
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

У Лукашэнкі і дочкі «Газпрома» не сышліся лічбы

19
У Лукашэнкі і дочкі «Газпрома» не сышліся лічбы

У Міністэрстве энэргетыкі маўчаць.

Паводле вынікаў сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы бакі дамовіліся захаваць кошт газу для Беларусі на ўзроўні 2019 года: 127 даляраў за 1 тысячу кубаметраў. 14 лютага старшыня праўлення «Газпрома» і амбасадар Беларусі ў Расеі падпісалі пратакол аб фармаванні коштаў на пастаўкі газу ў 2020 годзе, паведамляе «Радыё Свабода».

- Мы дамовіліся пра кошт газу: 127, - казаў Лукашэнка 14 лютага. - Але мы не будзем плаціць «Белтрансгазу» 18 даляраў за тысячу «кубоў». І выйдзе, як летась, 111 даляраў».

Але ў былым «Белтрансгазе» - цяперашнім «Газпром трансгаз Беларусь» - журналістам далі іншае тлумачэнне кошту: 127 даляраў гэта кошт без прэмій на мяжы Расеі з Беларуссю.

«Плюс да гэтага 19 даляраў за тысячу кубаметраў - надбаўка кампаніі за дастаўку газу спажыўцам», - растлумачылі ў кампаніі. Іншых каментароў там не далі.

У Міністэрстве энэргетыкі пакуль не патлумачылі разыходжанні ў лічбах.