29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна адпрэчыла падпісаныя ў Мюнхене рэкамендацыі што да Данбасу

10
Украіна адпрэчыла падпісаныя ў Мюнхене рэкамендацыі што да Данбасу
ФОТА: ЕРА

У МЗС Украіны заявілі, што рэкамендацыі не адпавядаюць афіцыйнай пазіцыі ўкраінскай дзяржавы.

Падпісаныя на Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі рэкамендацыі аб урэгуляванні канфлікту на Данбасе не адлюстроўваюць пазіцыю ні арганізатараў гэтага мерапрыемства, ні ўкраінскага боку. Пра гэта гаворыцца ў каментары МЗС Украіны, які атрымала агенцтва Интерфакс-Украина, піша liga.net. Самі рэкамендацыі ўжо выдаленыя з сайта Мюнхенскай канферэнцыі.

Дакумент пад назвай «Дванаццаць крокаў да большай бяспекі ва Украіне і еўраатлантычным рэгіёне» быў размешчаны на сайце канферэнцыі сёння. Там паведамлялася, што яго падпісалі кіраўнік канферэнцыі Вольфганг Ішынгер, украінскія дыпламаты Васіль Філіпчук, Аляксандр Чалы і Васіль Сямёнаў, а ад Расеі - былы кіраўнік МЗС Расеі Ігар Іваноў.

Дакумент выклікаў хвалю крытыкі як з украінскага боку, так і з боку заходніх партнёраў Украіны.

Між іншым, у амерыканскім аналітычным цэнтры Atlantic Council паведамілі, што большасць прапаноў «носяць канструктыўны характар і будуць служыць мерамі ўмацавання даверу», але іншыя рэкамендацыі «выклікаюць неспакой і нават пераклікаюцца з крамлёўскімі тактычнымі прапановамі або прапагандысцкімі тэмамі».

У МЗС Украіны кажуць, што «тэзісы, якія змяшчае дакумент, не адпавядаюць афіцыйнай пазіцыі ўкраінскай дзяржавы».

Там паведамілі, што рэкамендацыі падрыхтавала няўрадавая арганізацыя Euro-Atlantic Security Leadership Group - прыватная ініцыятыва палітыкаў і экспэртаў, неабыякавых да пытанняў міжнароднай бяспекі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках