24 красавiка 2024, Серада, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 11-месячнай пінчанкі знайшлі ВІЧ: здаровыя бацькі ў шоку

41
У 11-месячнай пінчанкі знайшлі ВІЧ: здаровыя бацькі ў шоку
Иллюстрационное фото

Мама дзяўчынкі мяркуе, што заразіць яе маглі або ў радзільным доме, або ў лякарні:

Пінчанка Святлана Дыдышка б'е ва ўсе званы: патэлефанавала журналістам, напісала заяву ў Следчы камітэт, звярнулася ў адміністрацыю Лукашэнкі. У яе 11-месячнай дачкі Міраславы выявілі ВІЧ-інфекцыю, паведамляе «Медиа-Полесье». На думку Святланы, у здарэнні вінаваты медыцынскі персанал Пінскай дзіцячай лякарні.

- Я нараджала 28 лютага мінулага года ў нас тут, у Пінску, - распавядае Святлана. - Пры родах дачцэ зламалі ключыцу. Пасля радзільні яе перавялі ў дзіцячую лякарню. Там яна ляжала блізу трох тыдняў. Потым мы забралі дзіця дадому.

- З кастрычніка Міраслава пачала моцна балець. Былі дрэнныя аналізы крыві, і нас накіравалі ў Берасце да гематолага, - прадаўжае жанчына. - Там дачку паглядзела яшчэ і кардыёлаг, прызначыўшы дадатковыя аналізы.

Пінчукі вярнуліся дадому, здалі неабходныя аналізы і даведаліся страшную навіну.

- На наступны дзень лекар-інфекцыяніст сказала прыйсці ў паліклініку. Мы прыехалі. Я зайшла ў кабінет. Муж застаўся ў калідоры. І тут яна паведамляе нам гэтую навіну, што ў Міраславы выявілі вірус імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ).

Малую правяралі чатыры разы, і кожны раз пацвярджаўся яе станоўчы ВІЧ-статус. У астатніх сямейнікаў Дыдышкі, а гэта яшчэ чацвёра дзяцей, сама Святлана і яе муж, вынікі аналізаў на ВІЧ адмоўныя.

Мама Міраславы адлічвае месяцы, бо ВІЧ-інфекцыя выяўляецца не адразу. Выявіць антыцелы да вірусу ў крыві можна праз 3-6 месяцаў пасля заражэння. Святлана мяркуе, што заразіць дзяўчынку маглі або ў радзільным доме, або ў лякарні:

- Другім разам мы патрапілі ў Пінскую дзіцячую лякарню ў жніўні. Аналізы спачатку былі добрыя. А з кастрычніка ўжо ўвесь час ляжым у лякарні.

Тры тыдні таму Міраславу шпіталізавалі ў Менскую гарадскую дзіцячую інфекцыйную лякарню. Перад шпіталізацыяй у дзяўчынкі былі сутаргі. Менскія лекары правялі яшчэ адно абследаванне дзіцяці і прызначылі тэрапію.

Святлана Дыдышка распавядае, што хоча знайсці вінаватых:

- У мяне была цяжарнасць без ускладненняў, і я думала, што дзіця будзе здаровым. А цяпер мая дзяўчынка ўсё жыццё павінна прымаць лекі, каб не захварэць на СПІД.

У размове з журналістамі жанчына асцерагаецца, што, можа, яе дачка не першая ў горадзе трапіла ў такую сітуацыю: бо ў яе здаровай сям'і знайшлі ў дзіцяці ВІЧ-інфекцыю.

- Я хачу, каб такое больш не паўтарылася, - сцвярджае Святлана, - таму наважылася распавесці аб нашай трагедыі СМІ, хоць мне прапаноўвалі не рабіць гэтага.

Сітуацыю карэспандэнту пракаментаваў галоўны лекар УАЗ «Пінская дзіцячая лякарня» Целяціцкі, які адзначыў, што цяпер у дзіцячай лякарні праводзіцца ўнутраная праверка і працуе міжрайаддзел Следчага камітэта.

Са слоў галоўнага лекара, адміністрацыя лякарні сама зацікаўленая ў развязанні гэтай сітуацыі, бо нікому не хацелася б перажыць такое: ні супрацоўнікам установы, ні бацькам іншых дзяцей.

Інфікаваныя дзеці ў шпіталях ляжаць разам з усімі, у тых жа палатах. ВІЧ-статус чалавека забаронена выдаваць паводле закона. І працаўнікі лякарні не маюць права неяк абмяжоўваць такіх пацыентаў.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках