25 красавiка 2024, Чацвер, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ізраілі знайшлі старажытнае паселішча ўзростам больш за сем тысяч гадоў

У Ізраілі знайшлі старажытнае паселішча ўзростам больш за сем тысяч гадоў

Дамы ў ім былі пабудаваныя з гліняных цаглін.

Ізраільскія навукоўцы ў Тэль-Цаф, што ў даліне ракі Ярдан, знайшлі дамы і сховішчы для прадуктаў, складзеныя з высушанай на сонцы глінянай цэглы, узрост якіх - 7 200 гадоў.

Навукоўцы, якія працавалі пад кіраўніцтвам прафесара Дані Розенберга з Інстытута археалогіі ім. Зінмана Хайфскага ўніверсітэта, распавядаюць, што гліняная цэгла сцэментаваная і пакрытая тынкоўкай, зробленай з гліны або вапны; столі маглі быць зробленыя з дрэва або трыснягу, а дахі, напэўна, былі плоскімі, паведамляе facenews.ua.

У перыяд сярэдняга халкаліта Тэль-Цаф быў вялікай вёскай, раскінутай на ўзгорку на поўдзень ад возера Кінерэт. Яго размяшчэнне тлумачыць, чаму жыхары вёскі наважыліся будаваць свае дамы і збудаванні з друзлай высушанай на сонцы мясцовай гліны, а не з каменя - яго ў іх проста не было.Тэль-Цаф паўстаў на дне вузкага выцягнутага дагістарычнага возера Лісан, якое існавала ў часы ледавіковага перыяду. Ад яго захаваліся толькі Кінерэт і Мёртвае мора.

Цягам 500 - 700 гадоў, што існаваў Тэль-Цаф, яго жыхары выкарыстоўвалі адзін і той жа рэцэпт для вырабу цэглы, як высветлілі Розенберг і ягоныя калегі: яны ўмацоўвалі гліну арганічнымі матэрыяламі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках