24 красавiка 2024, Серада, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка разумее, што ягоная вага ў вачах наменклатуры не такая, як раней»

35
«Лукашэнка разумее, што ягоная вага ў вачах наменклатуры не такая, як раней»

Ягоны «талент здабытчыка» знік.

У «Пражскім акцэнце» на «Радыё Свабода» эканаміст Сяргей Чалы выказаў меркаванне, што аўтарытэт Лукашэнкі сярод чыноўнікаў пачаў падаць:

- Цяпер адбылося зрушэнне акцэнту на тым, як ён абараняе і абараняецца. Але раней крыніцай ягонай легітымнасці сярод чыноўнікаў былі не выбары, а здольнасць ехаць у Маскву і прывозіць адтуль грошы. Ён быў здабытчыкам. Пераход з дыскурсу «Лукашэнка-здабытчык» на дыскурс «Лукашэнка-абаронца» нічога добрага не абяцае.

Гэта азначае, што талент здабытчыка знік. А пазіцыя - я нічога не здаў, хоць нічога не дамогся - гэта мінімальны вынік.

Лукашэнка сам пачынае разумець, што ягоная вага, аўтарытэт у наменклатуры ўжо не такія, як раней.

Вось надта паказальная леташняя гісторыя. Была заяўленая канстытуцыйная рэформа, каб падрыхтаваць заканадаўства пад будучага магчымага пераемніка, не такога геніяльнага і моцнага, як Лукашэнка. Была ідэя неяк зменшыць паўнамоцтвы, аслабіць пасаду.

Магчыма, Лукашэнка чакаў, што да яго прыбягуць і скажуць, што без яго - ніяк. Але атрымалася інакш, пачалі з'яўляцца зародкі будучых кааліцый, некаторыя чыноўнікі пачалі прымяраць на сябе час пасля Лукашэнкі.

Пасля гэтага ўсе размовы аб канстытуцыйнай рэформе былі згорнутыя.

Так што я б не казаў пра тое, што Лукашэнка - наш апошні абаронца. Калі гаворыцца гэта, то гэта азначае, што ягоная сіла перацякае ў ягоную слабасць.

Калі б не дэмарш Лукашэнкі на саміце ЭАЭС у снежні 2018 года, на ўзроўні ўрадаў пытанні прыйшлі б да больш спрыяльных развязанняў, чым тыя, да якіх яны прыйшлі ў рэальнасці.

Гэта паказвае, што і без яго людзі спраўляліся і спраўляліся лепш, чым з ім.

Апошні поспех Лукашэнкі - гэта вынікі перамоваў з Пуціным у Санкт-Пецярбургу ў красавіку 2017 года. Тады акурат і з’явіўся механізм «перамытнёўкі», які быў кампенсацыяй за няправільны кошт газу.

А папярэдняя формула кошту газу - гэта быў поспех не Лукашэнкі, а ўрада Мясніковіча.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках