25 красавiка 2024, Чацвер, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прадаўжаюць працаваць больш за 36% пенсіянераў

21
У Менску прадаўжаюць працаваць больш за 36% пенсіянераў

Некаторым даводзіцца працаваць нават пасля 90 гадоў.

Паводле інфармацыі на 1 лютага гэтага года, у сталіцы налічваецца 173,3 тысячы працоўных пенсіянераў, што складае 36,1% ад агульнай колькасці атрымальнікаў пенсій. Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Минск-Новости» паведамілі ў камітэце працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Менгарвыканкама.

Ва ўзросце 70-79 гадоў прадаўжаюць працаваць 18,8 тысячы менчукоў, 80-89 гадоў - 917. Адзінаццаць жыхароў сталіцы працуюць нават перасягнуўшы 90-гадовы рубеж.

Усяго ў органах сацыяльнай абароны горада на ўліку знаходзяцца 480,7 тысячы атрымальнікаў пенсій. Асноўная доля, 97,1% - атрымальнікі працоўных пенсій. Сацыяльныя пенсіі ў горадзе выплачваюцца 2,9% пенсіянераў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках