17 красавiка 2024, Серада, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Няпомняшчых: Я не мог застацца дома і далучыўся да пратэстаў

3
Уладзімір Няпомняшчых: Я не мог застацца дома і далучыўся да пратэстаў
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Абаронца незалежнасці Беларусі шукае абароны ў ААН

Гомельскі актывіст Уладзімір Няпомняшчых вычарпаў усе эфектыўныя сродкі прававой абароны ўнутры краіны, аднак не змог абараніць свае правы на свабоднае выказванне меркавання падчас мірных сходаў для абароны краіны ад глыбокай інтэграцыі з Расеяй, якія прайшлі ў Менску ў канцы мінулага года, піша «Гомельская вясна».

15 лютага ён звярнуўся з індывідуальнай скаргай у Камітэт правоў чалавека ААН, у якой абвінавачвае беларускі ўрад у пераследзе постфактум вялікімі грашовымі штрафамі за фактычную абарону сваёй дзяржавы. На міжнародным узроўні актывіст заявіў пра грубае парушэнне ягоных правоў на мірныя сходы і выказванне асабістага меркавання, якія гарантуе яму як беларускай Канстытуцыя, так і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Нагадаем, неабыякавага да лёсу краіны гомельца суды судзілі двойчы за ўдзел у пратэстных акцыях, якія праходзілі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. У абодвух выпадках актывісту пенсійнага ўзросту прысуджаны вялікія штрафы (20 і 25 базавых адінак), якія перавышаюць суму ягонай пенсіі.

Уладзімір Няпомняшчых заяўляе, што ў абодвух выпадках дзейнічаў згодна з Канстытуцыяй Беларусі, у якой запісана, што абарона дзяржавы з'яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна.

«Напярэдадні пратэстных акцый у СМІ распаўсюджвалася інфармацыя пра тое, што існуюць нейкія дарожныя карты аб інтэграцыі з Расеяй, а вось што ў іх напісана, ніхто з грамадзян не ведаў і не ведае дагэтуль. Расейскія выданні паведамлялі аб стварэнні агульных органаў кіравання, а гэта значыць, што Беларусь магла знікнуць з карты свету, як дзяржава. У такія дні я не мог застацца дома і далучыўся да пратэстаў», - пракаментаваў асабістую пазіцыю У.Няпомняшчых.

Адвакат правоў чалавека Леанід Судаленка, які дапамагае абаронцам суверэнітэту бараніць правы ў КПЧ ААН МЯРКУЕ, што суддзі ўзялі на сябе адказнасць за невыкананне абавязацельстваў, прапісаных у міжнародных дамовах краіны.

«Пры абмежаванні грамадзянскіх правоў на суддзі кожны раз ляжыць абавязак даказаць мэтазгоднасць і прапарцыянальнасць накладзенага абмежавання. У справах Няпомняшчых гэтыя абавязкі не выкананыя, што сведчыць як аб неправамернасці, так і аб незаконнасці вынесеных пастаноў», - пракаментаваў справу гомельскага актывіста праваабаронца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках