24 красавiка 2024, Серада, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўропе зафіксавалі першую смерць ад каранавіруса

2
У Еўропе зафіксавалі першую смерць ад каранавіруса

На сёння больш за 67 інфікаваныя вірусам.

У Францыі памерла кітайская турыстка, якая была інфікаваная новым смяротным каранавірусам. Гэта першы такі лятальны выпадак за межамі Азіі. Ахвярай стала 80-гадовая жанчына з кітайскай правінцыі Хубэй, заявіла міністарка аховы здароўя Францыі Агнэс Бузін, паведамляе ВВС.

Турыстка прыбыла ў Францыю 16 студзеня і знаходзілася ў карантыне ў лякарні з 25 студзеня.

Раней за межамі мацерыковага Кітая было зафіксавана толькі тры смерці ад каранавіруса - у Ганконгу, на Філіпінах і ў Японіі.

Адзначым, што, з апошніх звестак, больш за 67 тысяч чалавек інфікаваныя кітайскім каранавірусам, больш за 1,5 тысячы памерлі. У той жа час больш за 8 тысячам інфікаваных удалося паспяхова вылечыць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках