25 красавiка 2024, Чацвер, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Міністэрства эканомікі трэба зачыніць

17
Леанід Заіка: Міністэрства эканомікі трэба зачыніць
ЛЕАНІД ЗАІКА

Зусім бескарысная інстытуцыя.

Вядомы эканаміст кажа, што, калі яму прапануюць пасаду прэм'ер-міністра, ён без доўгіх роздумаў пагодзіцца. І нават службовай машынай карыстацца не будзе - ад дома, дзе жыве кандыдат эканамічных навук, да Дома ўрада ўсяго 315 крокаў, піша «Народная воля».

Здаецца, Леанід Заіка, як ніхто іншы, ведае, што сёння трэба рабіць з беларускай эканомікай. Ён часта раздае парады і рэкамендацыі чыноўнікам,

аналізуючы суровую беларускую рэчаіснасць. А чаму яму самому не ўзначаліць, напрыклад, адно з міністэрстваў і не паказаць, як трэба працаваць?

- Я нікога ў жыцці не вучу, - і жартам, і ўсур'ёз кажа Леанід Фёдаравіч. - Мой галоўны прынцып: не перашкаджаць і даць магчымасць людзям рабіць свае ўласныя памылкі.

- Вам прапаноўвалі калгас або пасаду міністра?

- Я адразу сказаў, што пайду толькі прэм'ер-міністрам. Каб па дробязях не турбавалі. Гэта было ў тыя часы, калі яшчэ прэм'ер-міністрам быў Сяргей Лінг, а я - чальцом экспэртнай рады пры Саўміне.

- Ну, іншы раз і праўда лягчэй зрабіць самому, чым тлумачыць, як павінна быць. Напрыклад, узяць тое ж Міністэрства эканомікі...

- Ды яго наогул зачыніць трэба! Я туды магу пайсці працаваць толькі для таго, каб яго ліквідаваць. Зусім бескарысная інстытуцыя...

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках