20 красавiка 2024, Субота, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як кот па мянушцы Беларусь прыносіць амерыканцы тысячы даляраў

22
Як кот па мянушцы Беларусь прыносіць амерыканцы тысячы даляраў

Кот з штата Каліфорнія стаў зоркай сацсетак.

У чэрвені 2018 года спадарыня з Сан-Францыска Рэйчал Крол узяла з прытулку ката на мянушку Беларусь (Belarus). З таго часу касавокі кот з штата Каліфорнія стаў зоркай скцсетак - сёння яго старонка ў інстаграме налічвае 262 тысяч падпісчыкаў, а на рэчах з яго выявай атрымалася зарабіць ужо больш як 12 тысяч даляраў. Усе гэтыя грошы пайшлі на дабрачыннасць. У інтэрв'ю «Свабодзе» Рэйчал распавяла пра тое, як кот увайшоў у ейнае жыццё, як ён дапамагае іншым жывёлам і пра яго незвычайным імя.

«Калі Беларусь трапіў у прытулак, хвост у яго быў зламаны, ён быў вельмі худы і, вядома ж, меў касавокасць, - кажа Рэйчал Крол у размове са «Свабодай». - Мне не сказалі амаль нічога пра тое, як ён раней жыў. Сказалі толькі, што тыя людзі [мінулая сям'я] ад яго адмовіліся, бо яны здымалі жыллё, а ў тым будынку не дазволілі трымаць жывёл.

Ветэрынар сказаў, што яго касавокасць можа быць вынікам траўмы, але таксама можа быць і прыроджанай. Ён патлумачыў, што звычайна такімі нараджаюцца сіямскія каты, таму ў яго, хутчэй за ўсё, была траўма, бо ён не выглядае, як сіямскі. Здаецца, касавокасць не перашкаджае яму бачыць, рухацца і забаўляцца - у сацсетках можна ўбачыць на відэа, як ён гуляе з мячыкамі і з іншымі цацкамі.

Я сама працую ў кампаніі, якая дапамагае людзям выбраць, куды яны хацелі б ахвяраваць грошы на дабрачыннасць, - працягвае Крол. - Мы супрацоўнічаем з кампаніяй, якая вырабляе цішоткі з яго выявай, я атрымліваю за гэта грошы і перадаю іх у дабрачынныя фонды. Летась такіх было тры - той цэнтр у Сан-Францыска, адкуль я яго ўзяла, прытулак для котак у Оклендзе [іншы каліфарнійскі горад], а таксама арганізацыя выратавання жывёл пры лясных пажарах.

На жаль, я не ведаю, чаму яго назвалі Беларусь. Але мне спадабалася імя - мне падалося, што яно яму пасуе. Я і да таго ведала, што ёсць такая краіна. Шмат людзей з Беларусі - напрыклад, з Менска, - мне пішуць, які ён сімпатычны, і як ім падабаецца гэта імя».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках