25 красавiка 2024, Чацвер, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ландсбэргіс: БелАЭС была створаная не толькі для помсты Літве, але і для знікнення Беларусі

8
Ландсбэргіс: БелАЭС была створаная не толькі для помсты Літве, але і для знікнення Беларусі
ВІТАЎТАС ЛАНДСБЭРГІС

Літоўскі палітык заклікае не маўчаць пра Астравецкую АЭС.

Са слоў прафесара Вітаўтаса Ландсбэргіса, Літва не можа маўчаць пра будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі (АЭС) на мяжы з Беларуссю. Гэта, кажа прафесар, азначала б капітуляцыю. В. Ландсбэргіс адзначае, што супраціў Літвы з'яўляецца абаронай суседняй Беларусі ад расейскага ўплыву, паведамляе delfi.lt.

«Пакуль мы ёсць, мы будзем супраціўляцца. Маўчанне ягнятаў было б капітуляцыяй», - заявіў В. Ландсбэргіс у суботу.

З ягоных слоў, словы прэзідэнта Гітанаса Науседы пра тое, што рух супраць БелАЭС занадта запознены, толькі прымушаюць гаварыць гучней.

«Прэзідэнт кажа стрымана - мы будзем працаваць з большым натхненнем, чым у апошнія 10 гадоў, - але ён здзіўлены, чаму мы яшчэ сур'ёзна не выступілі супраць на міжнародным узроўні. Вось чаму мы з'яўляемся. Мы бачым, што нашы апаненты з Літвы - сябры бомбы Астраўца - усё больш нярвуюцца», - сказаў прафесар В. Ландсбэргіс.

«Калі Астравец абудзіць нас, каб жыць, жыць прыстойна, гэта будзе вялікай перавагай гэтага монстра», - працягнуў ён. Пры гэтым прафесар падкрэсліў, што, з ягоных слоў, супраціў Літвы Астравецкай АЭС з'яўляецца абаронай незалежнасці Беларусі.

«Астравецкая АЭС, або беларуская АЭС у Астраўцы, з'яўляецца апошнім скрыжаваннем для абложанай сястры Беларусі. Заставацца на расейскім баку або растаць? Відавочна, што Астравец быў створаны не толькі для таго, каб адпомсціць незалежнай Літве, але і для знікнення Беларусі. Мы не хочам , каб яна знікла», - дадаў В. Ландсбергіс.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках