25 красавiка 2024, Чацвер, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: шапік з цыгарэтамі ўсталявалі побач з дзіцячай пляцоўкай

25
Фотафакт: шапік з цыгарэтамі ўсталявалі побач з дзіцячай пляцоўкай
Иллюстрационное фото

Новая «Табакерка» з'явілася ў сталічным жылым квартале «Магістр», дзе жывуць работнікі культуры і навукі.

Шапік продажу цыгарэт усталявалі на прыпынку грамадскага транспарту. Праблема ў тым, што ён знаходзіцца зусім побач з дзіцячай пляцоўкай. А дзіцячая пляцоўка - каля ўваходу ў філіял дзіцячай паліклінікі, паведамляе «Салідарнасць».

Раней у Менску ўжо быў выпадак, калі шапік продажу цыгарэт усталявалі за сто метраў ад дзіцячай паліклінікі. Але чыноўнікі адказалі, што парушэнняў няма: Менгарвыканкам не ўказаў канкрэтныя адлегласці ад бальніц, паліклінік, школ і г.д.

Блізу 2500 «табакерак» па краіне ўсталёўвае кампанія «Энэрга-Оіл», падкантрольная бізнэсоўцу Аляксею Алексіну.

На днях стала вядома, што «Мінсктранс» паменшыць сетку шапікаў - талоны на праезд ужо сталі прадаваць у «табакерках».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках