8 красавiка 2020, Серада, 12:04
Заставайся дома!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: Лукашэнка круціцца, як вужака на патэльні

55
Юрый Хашчавацкі: Лукашэнка круціцца, як вужака на патэльні
ЮРИЙ ХАЩЕВАТСКИЙ
ФОТО: CHARTER97.ORG

Дыктатар больш не давярае свайму атачэнню?

Беларускія ўлады пасля апошніх перамоваў у Сочы ўтойваюць ад насельніцтва сапраўдны кошт, які плаціцьмуць у 2020 годзе Расеі за газ.

З нафтай - тая ж нявызначанасць. На фоне запэўнення афіцыйных СМІ пра пошукі альтэрнатыўных крыніц, Лукашэнка ў пятніцу заявіў аб гатоўнасці адпампоўваць з «Дружбы» транзітную расейскую нафту.

Як правал на перамовах у Сочы можа адбіцца на становішчы спраў для беларускага рэжыму? На пытанні Charter97.org адказвае вядомы беларускі рэжысёр-дакументаліст Юрый Хашчавацкі.

- Да пачатку перамоваў Лукашэнка заявіў, што набліжаецца «момант ісціны». Як вы мяркуеце, ці наступіў для яго гэты момант?

- Ён даўно наступіў, гэты момант ісціны, вельмі даўно. Лукашэнку заўсёды казалі пра гэта - усе абсалютна. Але ён думаў, што ён «разумнейшы за ўсіх», «хітрэйшы за ўсіх», што ён усіх здолее падмануць і так далей. Але ён нарваўся на такога ж чалавека, які не менш можа падманваць, чым сам Лукашэнка. Два бандыты сустрэліся.

І цяпер у аднаго бандыта ёсць ядзерная зброя, ёсць велізарнае войска, ёсць велізарная колькасць грошай. А ў другога нічога няма за душой, акрамя яго дурной «эканамічнай мадэлі», якая завяла ў тупік і адабрала ў Беларусі чвэрць стагоддзя для развіцця.

У гэтым, уласна кажучы, і ёсць момант ісціны. І гэта было ўжо вельмі даўно зразумела. Проста Лукашэнка ніяк не можа зразумець. Мажліва, ён ужо і зразумеў, але проста ён цяпер спрабуе нейкім чынам прыкрыць сваю разгубленасць, спалох і ўсведамленне гэтага, і ўтаіць ад беларусаў, што эканоміка жыцця на дурніцу, якая заўсёды выдавалася ім за «эканамічны цуд», проста зайшла ў тупік. Гэта і ёсць самы галоўны момант ісціны.

- Як вы ацэньваеце метафару Пуціна спачатку перамоваў аб «кашцы на вадзе» для Лукашэнкі?

- Гэта ў іх такі стыль цяпер. У прынцыпе, гэта вядома ж, прыніжэнне. Гэтае пытанне было зададзенае з мэтай зняважыць. Гэта пытанне дона да просьбіта, які не хацеў слухацца. Гэта вельмі дакладны і вытанчаны здзек.

І Лукашэнка гэтага заслужыў. Таму што ён на дурніцу ўвесь час выцягваў з РФ гэтыя нафтавыя грошы. Таму што ён рассоўваць іх па сваіх рахунках. Таму што ён раздаваў гэтыя грошы сваім сябрам, а цяпер не можа.

Цяпер жа Лукашэнка круціцца, як вужака на патэльні. Цяпер ён не ведае, адкуль чаго чакаць. Цяпер ён баіцца, цяпер азіраецца. Таму што калі раней ён плаціў сваім сілавікам і быў упэўнены, што тыя яго абароняць, то цяпер гэтая ўпэўненасць праходзіць. Гэта значыць, узнікаюць сур'ёзныя праблемы.

Вось таму са здзекам прыкладна гэта і сказаў Пуцін, які той яшчэ бандыт, які даўным-даўно асвоіў гэтую мафіёзную стылістыку і цяпер ёй скарыстаўся.

- Скончыўся так званы «нафтавы эмірат» для Лукашэнкі і ягоных набліжаных?

- Я спадзяюся, што скончыўся. У прынцыпе гэта не так ужо дрэнна, бо даўно пара адмаўляцца ад нафты і пераходзіць на электрычныя рухавікі — гэта ў стратэгічным сэнсе.

А на сённяшні момант гэта, вядома ж, вельмі сур'ёзны ўдар па ўсёй вертыкалі Лукашэнкі. Не па беларускіх грамадзянах, ні ў якім выпадку. Справа ў тым, што беларусы ад гэтых вось усіх зніжак на нафту, на газ ніколі нічога не мелі.

Наадварот, яны плацілі па поўнай праграме, нават яшчэ і больш. Колькі я сябе памятаю, я здзіўляўся, калі прыязджаў ва Украіну, якая атрымлівала газ з 2000-х гадоў коштам без прэферэнцыі - і пры гэтым мая маці, якая жыла ў Адэсе, плаціла за газ прыблізна ўдвая менш, чым мы тут.

Таму вельмі важна, каб грамадзяне Беларусі зразумелі, што яны не атрымлівалі ніякай выгады ад расейскіх зніжак на нафту і газ. Гэтыя грошы даваліся беларускай наменклатуры на тое, каб яны маглі сябе забяспечыць, каб гэтыя грошы яны маглі распілаваць, расцягнуць па сваіх кішэнях і па сваіх драздах. У самай вялікай ступені, гэта тычыцца Лукашэнкі, які быў адным з тых, хто больш за ўсё нажываўся на расейскіх датацыях.

- Вяртаемся да пытання даверу Лукашэнкі да «вертыкалі», пра які вы згадалі. Ці зможа дыктатар выконваць свой «сацыяльны кантракт" з асобнымі групамі ў цяперашняй структуры ўлады, у першую чаргу, з сілавікамі?

- Спадзяюся, што ён не зможа ў той жа ступені выконваць свой «кантракт», як гэта было раней. Я нават упэўнены ў тым, што ён не зможа.

І вось тут пачынаецца сапраўдная праблема. Таму што ў яго цяпер адзіная крыніца даходаў - гэта забіраць грошы ў насельніцтва: для таго, каб забяспечваць выплаты сілавікам і тым, хто яго пакуль яшчэ падтрымлівае. Тут акурат найшла каса на камень. Таму што ў насельніцтва грошай няма, і мы цяпер бачым зусім няўяўныя рэчы, калі людзі атрымліваюць па 70 рублёў заробку. Гэта проста жахліва.

Мы цяпер знаходзімся ў сітуацыі, калі ў грамадзян Беларусі спрабуюць, проста спрабуюць адабраць наогул усё. Дзеля чаго? Дзеля таго, каб утрымліваць сілавікоў, на падтрымку якіх Лукашэнка ўсё яшчэ спадзяецца. Паглядзім, як гэта будзе развівацца. Я думаю, што чым хутчэй грамадзяне Беларусі зразумеюць увесь жах свайго становішча, чым хутчэй краіна прыйдзе ў сябе, тым хутчэй мы зможам перакуліць гэтую ўладу, прыбраць нарэшце пятлю з шыі Беларусі і прывесці нашу краіну ў нармальны стан.