18 красавiка 2024, Чацвер, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Беларусь змагалася за нэўтралітэт

Як Беларусь змагалася за нэўтралітэт

Плёнам барацьбы патрыётаў стала тое, што ніводзін вайсковец Узброеных Сілаў Беларусі ня ўдзельнічаў у вайсковых канфліктах за мяжой.

У 1993 Вярхоўны Савет Беларусі прагаласаваў за далучэньне краіны да дамовы аб калектыўнай бясьпецы СНД (АДКБ). Беларусь страціла нэўтралітэт і апынулася ў арбіце вайсковага ўплыву Масквы, але патрыятычныя сілы змагаліся за нэўтральн статус нашай краіны, перадае «Радыё Свабода».

Пагадненьне аб сыстэме калектыўнай бясьпекі СНД было ініцыяванае Масквой і падпісанае ў 1992 года ў Ташкенце. Некаторым былым савецкім рэспублікам яно было выгоднае, бо давала абарону Расеі ў сытуацыі ваенных канфліктаў. Беларусь ня зь кім такіх канфліктаў ня мела, да таго ж Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце вызначала нэўтральны статус Беларусі.

З канца 1992 група дэпутатаў ВС, арыентаваных на Расею (найперш зь ліку вэтэранаў Савецкай Арміі) пачала выступаць за далучэньне краіны да АДКБ. Іх падтрымаў старшыня Савету Міністраў Вячаслаў Кебіч і старшыня камісіі ВС па пытаньнях абароны і барацьбы злачыннасьцю Мечыслаў Грыб.

Асноўнымі аргумэнтамі прыхільнікаў АДКБ былі таннасьць набыцьця зброі ў Расеі і гарантаваныя, як яны лічылі, замовы Расеі на беларускіх прадпрыемствах ваенна-прамысловага комплексу.

Апазыцыя БНФ выступіла катэгарычна супраць далучэньня да Ташкенцкай дамовы, паколькі гэта ўцягвала Беларусь у сыстэму вайсковых інтарэсаў расейскага Генштабу. Таксама ўзьнікала пагроза ўдзелу беларускіх вайскоўцаў ва ўзброеных канфліктах па-за межамі Беларусі.

БНФ пачаў зьбіраць подпісы, а старшыня Старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч быў катэгарычна супраць падпісаньня дамовы і заявіў, што выступіць зь ініцыятывай правядзеньня рэфэрэндуму. БНФ пачаў зьбіраць подпісы ў падтрымку нэўтралітэту.

9 красавіка 1993 года 188 дэпутатаў ВС прагаласавалі за далучэньне Беларусі да АДКБ.

Прыкметна, што далучэньне не павялічыла замовы Расеі на абаронную тэхніку; цягам наступных двух дзесяцігодзьдзяў большасьць прадпрыемстваў, завязаных на ВПК, збанкрутавалі.

Станоўчым варта лічыць тое, што БНФ удалося ўвязаць у грамадзкай сьвядомасьці АДКБ з пагрозай службы беларускіх вайскоўцаў за межамі краіны. За больш як чвэрць стагодзьдзя ніводзін вайсковец Узброеных Сілаў Беларусі ня ўдзельнічаў у вайсковых канфліктах за мяжой.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках