25 красавiка 2024, Чацвер, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, кім быў калінінградскі стралок

Стала вядома, кім быў калінінградскі стралок
ФОТА: РІА НОВОСТИ

Названыя імя і прафесія нападніка.

Пры расстрэле ў цэнтры Калінінграда на вуліцы Баранава загінула сямейная пара: Вадзім Янголенка і Дар'я Яфімава. Імёны забітых апублікавала «Комсомольская правда». Паводле інфармацыі выдання, жанчына была цяжарная.

Таксама апублікаванае імя нападніка - Фазіль Бахрамаў. Пасля стральбы мужчына паспрабаваў скончыць з сабой і пазней памёр у лякарні.

13-гадовы сын жанчыны, паранены ў выніку нападу, застаўся жывы, шпіталізацыя яму не спатрэбілася.

Загінулыя займаліся прадпрымальніцтвам на Цэнтральным рынку. Паводле інфармацыі «Комсомольской правды», нападнік таксама быў прадпрымальнікам.

Напад адбыўся ўвечары 15 лютага. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках