28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Не ешце бананы, ікру і ананасы

124
Лукашэнка: Не ешце бананы, ікру і ананасы

Дыктатар распавёў, чым трэба харчавацца беларусам.

Падчас візіту на Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат Лукашэнка выступіў з парадамі з нагоды здаровага ладу жыцця. Сюжэт пра гэта паказала СТВ.

«Запомніце, паветра, харчаванне і вада - гэта самыя важныя элементы для існавання чалавека і ягонага здароўя. Дадайце да гэтага рух - ну у вас гэтага дастаткова. Гэта ў чыноўнікаў менш руху, таму я раніцай сёння прачнуўся а шостай гадзіне, да сямі я ўжо выйшаў на лыжню - яна ў мяне яшчэ захавалася - і набегаўся там. Гэта зарад на цэлы дзень.

Далей трэба правільна харчавацца, дыхаць свежым паветрам і будзеце здаровыя - толькі гэта трэба. І калі думаеце, што нармальна харчавацца - гэта прывезці бананы, ананасы, ікру заморскую і іншае - вы глыбока памыляецеся. Ешце тое, што вырабляецца тут», - сказаў Лукашэнка работнікам Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната.

Нагадаем, Лукашэнка не першым разам выступае з парадамі з нагоды харчавання і наогул здаровага ладу жыцця. Напрыклад, у 2013 годзе падчас звароту да «нацыянальнага сходу» дыктатар агучыў «дыетычную формулу», што стала падставай для шматлікіх жартаў і мемаў: «Ну навошта есці мяса з бульбай? Ну паеш з селядцом, з рыбай. Навошта ты на ноч, разам з гэтай бульбачкай жарэш мяса і кладзешся спаць? Як ты будзеш спаць? Як ты прачнешся раніцай?» Тады Лукашэнка таксама настойліва раіў беларусам есці айчынныя прадукты.

Напісаць каментар 124

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках