24 красавiка 2024, Серада, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бачу - выбягае мужчына, а за ім стралок»

«Бачу - выбягае мужчына, а за ім стралок»
ФОТА: «НОВЫЙ КАЛИНИНГРАД»

Зброю калінінградскага стралка забраў звычайны студэнт.

Зброю ў невядомага, які застрэліў дваіх чалавек ля Цэнтральнага рынку ў Калінінградзе, забраў студэнт КМРК. Маладзён стаў сведкам забойства. Карэспандэнт «Нового Калининграда» запісаў ягоны аповед.

- Я праходзіў побач з вуліцай, чую стрэлы. Ну, як петарды, тры-чатыры. Бачу, выбягае мужчына - бяжыць проста. А за ім ужо стралок. І стралок трапляе проста ў мужчыну, і мужчына падае каля аўтамабіля жоўтага. Я падбег да мужчыны паглядзець, жывы ён ці не, потым азіраюся - каля белага аўто жанчына асунулася. У яе было параненае калена, і яна папрасіла мяне аб дапамозе, маліла, каб я падышоў.

Я хацеў да яе падысці, надаць першую медыцынскую дапамогу, але чую - ззаду са спіны стрэл у паветра. Потым пачуў яшчэ адзін стрэл і пабег назад. Азіраюся, і бачу, што жанчына ў аўтамабілі ўжо мёртвая. Праз дзве-тры секунды я чую - яшчэ адзін стрэл, гэта нападнік ужо паспрабаваў скончыць з сабой. Падбегшы да яго, я выхапіў зброю, адышоў на 3 метры і трымаў яго пад прыцэлам. Ён быў яшчэ жывы, дыхаў.

Прыкладна праз хвіліну, калі падышла Расгвардыя, я паклаў зброю і адышоў у бок ад месца здарэння.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках