29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кідалі зброю і ўцякалі: Як баевікі на Данбасе зганьбіліся перад УСУ

17
Кідалі зброю і ўцякалі: Як баевікі на Данбасе зганьбіліся перад УСУ

Прызнанне экс-завадатара «ДНР».

Былы верхавод баевікоў так званай «ДНР» Аляксандр Хадакоўскі апавёў пра ўцёкі наймітаў з Аўдзееўкі. Пра гэта паведамляе «Апостраф».

Паводле ягоных словаў, без папярэджання свае пазіцыі кінулі дзясяткі наймітаў Пуціна.

«Было сапраўднай нечаканкай, калі 90 чалавек "апалчэння" выйшлі з Аўдзееўкі. Напярэдадні мы іх нават узмацнілі рознымі відамі ўзбраення. Яны скардзіліся, што цэнтральны штаб, тады ўзначалены міністрам абароны Стралковым, дрэнна іх забяспечвае. Мы не глядзелі – наша падраздзяленне – не наша, у нас стаялі агульныя задачы – не дапусціць спаборніка, таму дзяліліся. І раптам яны пакінулі Аўдзееўку, спасылаючыся на распараджэнне цэнтральнага штаба», – апавёў Хадакоўскі.

Пры гэтым ён адзначыў, што на той момант разглядаліся перспектывы адыходу да межаў Данецка.

«Мы ж тады дзейнічалі аўтаномна, зыходзячы з сваіх магчымасцяў. Ішоў працэс, калі больш дробныя падраздзяленні ўліваліся ў буйныя, дзе была ўжо выбудаваная сістэма забеспячэння. Яны захоўвалі сваё кіраванне, але ўжо падпарадкоўваліся нейкім агульным патрабаванням, каб выконваць пэўныя агульныя задачы», – патлумачыў расейскі найміт.

У той самы час, ён мяркуе, што ў баевікоў быў шанец захапіць усю Данецкую вобласць, калі б шэрагі «апалчэння» папоўнілі ўсе тыя, хто быў супраць украінскай улады.

«Але я хачу сказаць, што калі б усе тыя, хто хадзіў па вуліцах Данецка і захопліваў будынкі, запісаліся б у шэрагі "апалчэння", то не толькі Аўдзееўка, але і ўся Данецкая вобласць была б нашай. Нават калі б на гэта наважылася хоць б палова з іх. Скідаць уладу і ваяваць за Радзіму – выявілася рознымі паняццямі», – заявіў баявік.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках