20 красавiка 2024, Субота, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па вайсковай базе паблізу амбасады ЗША ў Багдадзе нанесены ракетны ўдар

Па вайсковай базе паблізу амбасады ЗША ў Багдадзе нанесены ракетны ўдар

За апошні час войскі кааліцыі ўжо некалькі разоў падвяргаліся нападам.

Вайсковая база ў сталіцы Ірака, дзе размяшчаюцца войскі кааліцыі на чале з ЗША, падверглася ўдару з ужываннем некалькіх ракет, паведамляе «Голос Америки».

Прадстаўнік кааліцыі паведаміў, што ў выніку атакі ў «Зялёнай зоне» Багдаду, недалёка ад амерыканскай амбасады, ніхто не пацярпеў.

За апошні час войскі кааліцыі ўжо некалькі разоў падвяргаліся нападам, адказнасць за якія ніхто не ўзяў на сябе.

У студзені найбольш уплывовы іранскі генерал Касем Сулеймані быў забіты ў выніку ўдару амерыканскага беспілотніка ў Багдадзе.

Праз некалькі дзён амерыканскія вайскоўцы пацярпелі падчас ракетнага ўдару Ірана па іракскай базе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках