19 красавiка 2024, Пятніца, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cтаніслаў Бялкоўскі: У Пуціна і Лукашэнкі стасункі Каіна і Авеля

4
Cтаніслаў Бялкоўскі: У Пуціна і Лукашэнкі стасункі Каіна і Авеля
СТАНІСЛАЎ БЯЛКОЎСКІ
ФОТА: РІА «НАВІНЫ»

Ельцын жа глядзеў на беларускага дыктатара па-іншаму.

Вядомы расейскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі ў сваёй аўтарскай праграме на радыёстанцыі «Эхо Москвы» пракаментаваў паведамленне агенцтва «Bloomberg», якое піша, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прапанаваў унесці папраўкі ў Канстытуцыю праз адмову Лукашэнкі ствараць адзіную дзяржаву:

– Добрых стасункаў паміж панамі Пуціным і Лукашэнкам ніколі не было. Лукашэнка падабаўся Барысу Ельцыну. Ельцын успрымаў яго як сына. А Уладзімір Уладзіміравіч успрымаў яго як нядобрага брата. У іх стасункі Каіна і Авеля.

І безумоўна, для Пуціна Лукашэнка – здраднік, які спрабуе выкарыстаць расейскія рэсурсы і немагчымасць Расеі афіцыйна і дэкларацыйна выйсці з інтэграцыйных ініцыятываў, уключаючы так званую саюзную дзяржаву Расеі і Беларусі і еўраазіяцкую эканамічную супольнасць, для таго, каб выціскаць з Расеі ўсялякія саступкі ў эканамічных пытаннях, сярод іншага, у частцы коштаў на энэрганосьбіты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках