19 красавiка 2024, Пятніца, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірландыя паведамляе пра актыўнасць расейскіх агентаў

4
Ірландыя паведамляе пра актыўнасць расейскіх агентаў

Спецслужбы РФ выкарыстоўваюць Ірландыю ў якасці базы і вывучаюць кабелі сувязі паміж Еўропай і Амерыкай.

Праваахоўныя органы Ірландыі падазраюць, што расейскія спецслужбы вядуць актыўную працу ў краіне і ля яе берагоў. Пра гэта ў нядзелю, 16 лютага, паведамляе выданне The Sunday Times (пераклад – DW). Паводле інфармацыі выдання, перад расейскімі агентамі была пастаўленая мэта вызначыць дакладнае месцазнаходжанне оптыка-валаконных кабеляў, якія ляжаць на дне акіяна і злучаюць Еўропу з Амерыкай.

Менавіта Ірландыя з'яўляецца кропкай, адкуль зыходзяць кабелі сувязі, якія забяспечваюць інтэрнэт-трафік паміж кантынентамі. The Sunday Times піша, што расейскія агенты могуць правяраць іх на наяўнасць слабых месцаў для магчымых будучых дыверсій. Раней расейскія падлодкі і ваенныя караблі, якія знаходзіліся ў Атлантычным акіяне, ужо падазраваліся ў ажыццяўленні гэтай дзейнасці.

Ірландскія спецслужбы таксама мяркуюць, што расейскія спецслужбы, карыстаючыся слабасцю мясцовай контрвыведкі, могуць выкарыстоўваць Ірландыю ў якасці сваёй базы. Выведвальную дзейнасць у краіне, паводле звестак The Sunday Times, можа весці Галоўная выведвальная ўправа (ГРУ), супрацоўнікі якой падазраюцца ў атручванні былога двайнога агента Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках