20 красавiка 2024, Субота, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп заклікаў РФ адмовіцца ад падтрымкі Асада

1
Трамп заклікаў РФ адмовіцца ад падтрымкі Асада
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: REUTERS

Прэзідэнт ЗША выказаў устурбаванасць размахам гвалту ў сірыйскай правінцыі Ідліб.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Расею спыніць падтрымку "ліхадзейства" Башара Асада і сірыйскіх уладаў. Зрабіў ён гэта, згодна з паведамлення прадстаўніка Белага дома Джада Дзіра, якое было распаўсюджанае ўночы на панядзелак, 17 лютага, у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Турцыі Раджэпам Таіпам Эрдаганам. Размаўляючы з Эрдаганам, Трамп выказаў сваю занепакоенасць размахам гвалту ў сірыйскай правінцыі Ідліб, паведамляе DW.

Ідліб стаў адным з пунктаў, дзе ўступілі ў супярэчнасць інтарэсы падтрыманых Расеяй сірыйскіх уладаў і Турцыі. Узброеныя сілы Турцыі 10 лютага нанеслі ў Ідлібе ўдары па 115 цэлям сірыйскага урадавага войска, забіўшы, з уласных звестак, мінімум 101 вайскоўца. Што стала адказам на артабстрэл з боку сірыйскіх урадавых сіл, у выніку якога загінулі пяць турэцкіх вайскоўцаў, яшчэ пяць атрымалі раны.

Войскі Асада пры падтрымцы расейскай авіяцыі вядуць маштабную аперацыю ў Ідлібе. Гэта апошні рэгіён краіны, які знаходзіцца пад кантролем джыхадзістаў і паўстанцаў. У пачатку лютага Анкара ультыматыўна запатрабавала ад Дамаска адвесці ўрадавыя войскі ад турэцкіх наглядальных пастоў у Ідлібе.

Няпростыя дачыненні паміж Трампам і Эрдаганам, ускладненыя купляй Турцыі расейскіх зэнітна-ракетных комплексаў (ЗРК) С-400, палепшыліся пасля лістападаўскіх перамоў паміж прэзідэнтамі ў Белым доме. "Я вялікі прыхільнік прэзідэнта. У нас - цудоўныя стасункі", - заявіў тады журналістам Трамп, назваўшы мінулыя перамовы прадуктыўнымі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках