19 красавiка 2024, Пятніца, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паляціць з гары цар - пабягуць і баяры

4
Паляціць з гары цар - пабягуць і баяры

Калі расейскія ўлады спадзяюцца на прапаганду з ТВ, то яна дапамагае ўсё менш.

Бязглуздыя расейскія ўлады ўмудрыліся зрабіць тое, што яшчэ нядаўна цяжка было ўявіць, піша Telegram-канал «СерпомПО».

Сваімі ідыёцкімі рэпрэсіямі яны за паўгода прывялі справу да таго, што цэлыя прафесійныя супольнасці сталі аб'ядноўвацца супраць іх.

Журналісты, акторы і рэжысёры, настаўнікі, навукоўцы.

Хто мог падумаць пра такое раней?

Пратэставаць было доляй палітычнай апазіцыі, праваабаронцаў. Гадамі. Але цяпер усё скончана. У цэлых прафесійных слаёў прарэзаўся голас. І ўжо не толькі ў абарону «сваіх» - журналіста Галунова, акторы Усцінава, з чаго ўсё пачыналася. Прыйшло ўсведамленне, што самавольства накіраванае супраць усяго грамадства.

Гэта пакуль не палітычная апазіцыя, бо няма аб'яднання з палітычнымі партыямі. Але з часам гэта можа здарыцца.

Пензенская ФСБшная надзвычайная сітуацыя паскорыла працэс.

Пікеты за перагляд «сеткавай справы» не спыняюцца, калектыўныя звароты складаюцца, актыўная частка грамадства кіпіць абурэннем. А там ужо, на падыходзе марш забітага ўладамі Барыса Нямцова, пратэст супраць гібрыдных паправак Пуціна ў Канстытуцыю.

Што набылі ўлады сваімі ідыёцкімі рэпрэсіямі? Чаго дамагліся? Кагосьці запалохалі? Спынілі? Толькі спарадзілі новых незадаволеных і дапамаглі ім аб'яднацца. Ды яшчэ, пасадзіўшы людзей на гады, далі сцяг.

Можна супакойваць сябе, што большасць пасіўная. Але рэч у тым, што актыўная, адукаваная частка грамадства адарвалася ад уладаў назаўжды. Рана ці позна, яна растлумачыць большасці ў нашай краіне, што «больш так жыць нельга». Пагаршэнне ўмоў жыцця і адсутнасць перспектыў дапаможа.

Калі ўлады спадзяюцца на прапаганду з ТВ, то яна дапамагае ўсё менш. Таму што жыццё яе зняпраўджвае.

У заяве прафзвязу «Настаўнік» аб «сеткавай справе» выдатна сказана:

«Падлеткі адчуваюць наймацнейшы стрэс ад неадпаведнасці нашых слоў таму, што адбываецца за сценамі школ. Тым самым са школьнай лавы яны звыкаюць ні ў што і нікому не верыць, страчваючы маральную апору ў грамадстве татальнай хлусні, гвалту і крывадушнасці».

Хай пакуль і незразумела, як паляціць з гары цяперашні «цар», якога абцяжарвае «карона», а за ім пабягуць следам, вылупіўшы вочы, і «баяры».

Але ўжо ясна - улады, ад якіх актыўную частку грамадства ванітуе, тыя, хто зусім агаліліся, паказаўшы ўсім, што акрамя як красці, хлусіць, катаваць і збіваць, нічога больш не могуць, - такія ўлады павісаюць у паветры, вакол іх утвараецца вакуум. Ім неўзабаве не будзе чым дыхаць. Так было ў канцы Савецкага Саюза, тое ж самае паўтараецца і цяпер - у яго недарэчным пуцінскім працягу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках