19 красавiка 2024, Пятніца, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Павялічваецца вайсковая актыўнасць па той бок мяжы

38
Лукашэнка: Павялічваецца вайсковая актыўнасць па той бок мяжы

Дыктатар ўбачыў пагрозу з боку РФ?

Выклікаў і пагроз памежнай бяспекі год ад года не становіцца менш. Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння пры зацвярджэнні пастановы на ахову дзяржаўнай мяжы органамі памежнай службы ў 2020 годзе, піша БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што памежная бяспека – найважнейшае пытанне дзяржаўнай палітыкі, асабліва ў Беларусі, таму штогод на зацвярджэнне дыктатара выносіцца пастанова пра ахову мяжы.

«На жаль, выклікаў і пагроз памежнай бяспекі год ад года не становіцца менш», - канстатаваў дыктатар.

«Павялічваецца вайсковая актыўнасць па той бок мяжы. Пры гэтым Беларусь ніколі нікому не пагражала і пагражаць не збіраецца як у сферы эканомікі, так і ў вайсковай сферы, - заявіў правадыр. - Кажучы пра эканоміку, я маю на ўвазе апошнія заявы і шквал крытыкі на наш адрас з боку Расеі, што мы нібыта пагражаем ці то спыніць пастаўкі нафты на Захад, ці то пагражаем, што будзем браць нафту з транзітнага нафтаправода для забеспячэння нашых НПЗ» .

Лукашэнка падкрэсліў: паміж Беларуссю і Расеяй афіцыйна замацаваная дамоўленасць на пастаўку 24 млн т нафты. «Вось і ўсё», - заўважыў ён.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках